адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Асне́жыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Аснежыцы.
Утвораны 3 чэрвеня 1957 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці шляхам аб’яднання Пасяніцкага і Пінкавіцкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Аснежыцы, у склад Гарадзішчанскага сельсавета перададзены вёскі Вулька, Высокае, Купяцічы, Пачапава і тэрыторыя МТС[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 5 сакавіка 1981 года вёска Аснежыца перайменавана ў Аснежыцы. 24 верасня 1998 года з часткі сельсавета ўтвораны Пінкавіцкі сельсавет[3].
29 снежня 2010 года пасёлак Дружны ўвайшоў у склад вёскі Аснежыцы[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5963 чалавекі[5], з іх 89,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 6479 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.