Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (англ.: Association of SouthЕast Asian Nations) — геапалітычная і эканамічная арганізацыя 10 краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Утворана 8 жніўня 1967 Інданезіяй, Малайзіяй, Філіпінамі, Сінгапурам і Тайландам. Пазней да іх далучыліся Бруней, М’янма, Камбоджа, Лаос і В’етнам. Мэты арганізацыі — садзейнічанне эканамічнаму росту, сацыяльнаму прагрэсу і культурнаму развіццю краін-уздельніц, абарона міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама забяспячэнне магчымасці для краін-членаў для абмеркавання рознагалоссяў мірным шляхам.
Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі | |
---|---|
англ.: Association of Southeast Asian Nations | |
Абрэвіятура | АСЕАН |
Дэвіз | Адзінае бачанне, адзіная самасвядомасць, адзіная супольнасць[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | адм.стал.вобл. Джакарта (Інданезія) |
Адрас | горад Паўднёвая Джакарта, раён Кебаёран Бару, гасцінец Сісінгамангараі, д. 70а |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | падтрыманне міру, бяспекі і стабільнасці |
Тып арганізацыі | міжурадавая |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Паўднёва-Усходняя Азія |
Афіцыйныя мовы | англійская[2] |
Кіраўнікі | |
Генеральны сакратар | Лім Чжок Хой |
Намеснік па палітычнай бяспецы | Хоанг Ань Туан |
Намеснік па гаспадарчай супольнасці | Аладын Рыло |
Намеснік па сацыякультурнай супольнасці | Вонгтэп Артакайвалватэ |
Намеснік па карпаратыўных справах | Акп Мочтан[3] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 8 жніўня 1967 (56 гадоў таму) (1967-08-08) |
Колькасць членаў | 10[4] |
Кіроўны орган | Каардынацыйны савет |
Даччыныя арганізацыі | Фонд АСЕАН |
Член у | 10 дзяржаў (2018 г.) |
Папярэднік | Аб’яднанне Паўднёва-Усходняй Азіі |
Узнагароды |
Прэмія Рамона Магсайсая (1979) |
asean.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2005 блок размяшчаўся на плошчы 4.46 млн. км², сукупны ВУП (намінальны / ППС) каля $896.5 млрд. / $2,728 млрд., з сярэднімі тэмпамі росту каля 5,6% гадавых. У 2008, яго сукупны ВУП вырас да больш чым $1,5 трыльёна, а колькасць насельніцтва наблізілася да 580 мільёнаў чалавек (8,7% сусветнага насельніцтва).