Асабняк па вуліцы Леніна, 39 (Брэст)
Брэст From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэст From Wikipedia, the free encyclopedia
Асабняк — колішні жылы дом у гістарычным цэнтры Брэста, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 39. Цяпер у будынку размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».
Славутасць | |
Асабняк па вуліцы Леніна, 39 | |
---|---|
52°05′12″ пн. ш. 23°41′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | дварковы стыль[d] |
Архітэктар | Юліян Лісецкі[d] |
Будаўніцтва | 1925—1927 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 |
Пабудаваны ў 1925—1927 гадах з цэглы па праекце польскага архітэктара Юліяна Лісецкага ў польскім нацыянальным дварковым (сядзібным) стылі (польск.: styl dworkowy)[1]. Адрэстаўрыраваны ў 1987 г. спецыялістамі аб’яднання «Белрэстаўрацыя»[2]. З 1986 года ў будынку размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».
Скампанаваны з 2 аднолькавых двухкватэрных жылых секцый. Накрыты агульным мансардавым дахам. Уваходы вылучаны вынасным мезанінам на 2 калонках. З дваровага фасада ў кожнай секцыі выступае трохгранны двухпавярховы эркер з балконам. Планіроўка функцыянальна падзялялася па жылую і гаспадарчую часткі. Гаспадарчая мела самастойны ўваход з тарцовага фасада. Мансардавы паверх ідэнтычнай планіроўкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.