From Wikipedia, the free encyclopedia
Арыяна Дэбос (англ.: Ariana DeBose; нар. 25 студзеня 1991, Ролі, Паўночная Караліна, ЗША) — амерыканская актрыса, спявачка і танцорка.
Арыяна Дэбос | |
---|---|
англ.: Ariana DeBose | |
Род дзейнасці | актрыса, спявачка, танцоўшчыца |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1991 (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арыяна Дэбос нарадзілася ў сям’і настаўніка старэйшых класаў. Атрымала адукацыю танцоркі і з 2009 года выступала ў танцавальным тэлешоў. У 2012 годзе дэбютавала на Брадвеі. У 2015 годзе сыграла ў кінапастаноўцы мюзікла Лін-Мануэля Міранды «Гамільтан». У 2018 годзе была намінаваная на прэмію «Тоні» ў катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плана ў мюзікле» за ролю Донны Самер у аднайменным мюзікле. У 2020 годзе знялася ў фільме «Выпускны».
Атрымала вядомасць дзякуючы ролі Аніты ў фільме Стывена Спілберга «Вестсайдская гісторыя» (2021). За гэтую ролю яна была ўзнагароджана прэміямі «Оскар», «Залаты глобус», Гільдыі кінаакцёраў ЗША і BAFTA ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога плана».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.