From Wikipedia, the free encyclopedia
Аршанскі аўтобус — адзіны від грамадскага транспарту ў горадзе Орша Віцебскай вобласці Беларусі. Маршруты абслугоўвае Аўтобусны парк № 3 г. Оршы, філіял ААТ «Віцебскаблаўтатранс».
У другой палове 2015 года прыпынкі ў аўтобусах сталі абвяшчаліся не па-беларуску, а па-руску. Назвы прыпынкаў на рускай мове былі запісаныя ў выкананні вядоўцы мясцовага тэлеканала «Скіф» Сяргея Бойкі[1]. У лістападзе таго ж года аршанскія актывісты, у тым ліку з Таварыства беларускай мовы, сабралі подпісы пад зваротамі да дырэктара аўтапарка № 3 Сяргея Мацкевіча з просьбай вярнуць у транспарт беларускую мову[2]. У адказе аўтапарк патлумачыў свае дзеянні тым, што яму «паступіла скарга грамадзянкі, якая была незадаволеная памылкамі» ў беларускамоўным варыянце абвестак, і прапанаваў аўтарам зваротаў самім зрабіць новую фанаграму[3]. Перапіска з аўтапаркам расцягнулася на гады. Гараджане прапаноўвалі сваю дапамогу ў справе перакладу[1]. У 2016 годзе кіраўніцтва аўтапарку запэўнівала, што ўжо мае адмысловы аўдыёфайл з назвамі прыпынкаў па-беларуску, але ён так і не быў выкарыстаны. Аршанцы звярнуліся ў галаўное прадпрыемства — ААТ «Віцебскаблаўтатранс», які 22 снежня 2018 года адказаў, што не бачыць падстаў вяртаць у транспарт беларускую мову[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.