Архімед
From Wikipedia, the free encyclopedia
Архіме́д (грэч. Ἀρχιμήδης; каля 287 да н.э., Сіракузы — каля 212 да н.э., Сіракузы) — старажытнагрэчаскі матэматык, фізік і інжынер. Пра яго мала што вядома, але ён лічыцца адным з самых выдатных навукоўцаў антычнасці. Акрамя важных адкрыццяў у галіне матэматыкі і геаметрыі, Архімед верагодна ствараў прылады, якія па свайму тэхналагічнаму узроўню далёка апярэдзілі свой час. Заклаў асновы механікі, гідрастатыкі, аўтар многіх вынаходніцтваў.
Архімед | |
---|---|
Ἀρχιμήδης | |
| |
Дата нараджэння | каля 287 да н.э.[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 212 да н.э.[1][5][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Фідзій[d] |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, астраном, вынаходнік, ваенны інжынер, філосаф, інжынер |
Навуковая сфера | матэматыка, фізіка, інжынерыя, астраномія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле легенд, інжынерны геній Архімеда асабліва праявіўся падчас асады Сіракуз рымскімі войскамі ў ходзе Другой Пунічнай вайны. Для абароны роднага горада Архімедам былі пабудаваны разнастайныя механізмы. Загінуў восенню 212 да н.э. пасля падзення горада. Дакладныя абставіны смерці невядомыя, аднак існуе некалькі паданняў, як Архімед памёр.
Старажытнарымскія гісторыкі праяўлялі нязменную цікавасць да асобы Архімеда, напісалі некалькі біяграфій, у якіх апісалі яго жыццё і працы. У сярэдневеччы захавалася ўсяго некалькі копій гэтых трактатаў, але яны зрабілі істотны ўплыў на навукоўцаў Адраджэння. Наколькі вядома, Архімед упершыню знайшоў суму бесканечнага рада метадам, які ўжываецца і сёння.