Артэрыі (лац.: arteria — артэрыя) — крывяносныя судзіны (сасуды), якія нясуць кроў ад сэрца да перыферыі («цэнтрыфугальна»), у адрозненне ад вен, у якіх кроў рухаецца да сэрца («цэнтрыпетальна»).

Хуткія факты Артэрыя, Развіццё анатамічнай структуры ...
Артэрыя
Thumb
Развіццё анатамічнай структуры artery development[d]
Злучаецца з
Змяшчае артэрыяльная кроў
Код NCI Thesaurus C12372
Процілегла вена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Назву «артэрыі» (гэта значыць «тыя, што нясуць паветра») прыпісваюць Эрасістрату, які лічыў, што вены ўтрымліваюць кроў, а артэрыі — паветра, што звязана было з тым, што артэрыі звычайна не спадаюцца на трупе ў адрозненні ад вен.

Варта заўважыць, што артэрыі не абавязкова нясуць артэрыяльную кроў. Напрыклад, лёгачны ствол і яго галіны з’яўляюцца артэрыяльнымі судзінамі (сасудамі), якія нясуць ненасычаную кіслародам кроў да лёгкіх. Акрамя таго, артэрыі, па якіх у норме цячэ артэрыяльная кроў, могуць змяшчаць венозную ці змешаную кроў пры захворваннях, напрыклад прыроджаных заганах сэрца.

Артэрыі пульсуюць ў рытме скарачэнняў сэрца. Рытм гэты можна адчуць, калі прыціснуць пальцы там, дзе артэрыі праходзяць блізка да паверхні цела. Часцей за ўсё пульс намацваюць ў раёне запясця, дзе лёгка можна выявіць пульсацыю прамянёвай артэрыі, і ў абсягу соннага трыкутніку, дзе пульсуе агульная сонная артэрыя.

Гл. таксама

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.