Артур Мікалаевіч Чылінгараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артур Мікалаевіч Чылінгараў (руск.: Арту́р Никола́евич Чилинга́ров; 25 верасня 1939(1939-09-25), Ленінград — 1 чэрвеня 2024(2024-06-01)[1], Масква) — савецкі і расійскі вучоны-акіянолаг, даследчык Арктыкі і Антарктыкі, член-карэспандэнт РАН (2008). Дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі VII і VIII склікання (з 2016). Першы віцэ-прэзідэнт Рускага геаграфічнага таварыства, прэзідэнт Дзяржаўнай палярнай акадэміі, прэзідэнт Асацыяцыі палярнікаў. Доктар геаграфічных навук, прафесар.
Артур Мікалаевіч Чылінгараў | |
---|---|
руск.: Артур Чилингаров | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, палітык, пісьменнік, географ, статыстык, дзяржаўны дзеяч |
Дата нараджэння | 25 верасня 1939(1939-09-25) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 чэрвеня 2024(2024-06-01)[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ksenia Chilingarov[d] |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным супрацоўніцтве ў Арктыцы і Антарктыцы.
Герой Савецкага Саюза (1986). Герой Расійскай Федэрацыі (2008). Заслужаны метэаролаг Расійскай Федэрацыі (2005). Заслужаны географ Расійскай Федэрацыі (2021). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981). Член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ (2011—2014). Член бюро Вышэйшай рады партыі «Адзіная Расія». Член экспертнай рады нацыянальнай прэміі «Хрустальны компас».