![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/Artaxerxes_IV_Arses.jpg/640px-Artaxerxes_IV_Arses.jpg&w=640&q=50)
Арсес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арсес — персідскі цар, кіраваў у 338 — 336 гадах да н.э. пад імем Артаксеркс IV, з дынастыі Ахеменідаў. Малодшы сын Артаксеркса III. У яго кіраванне, у канцы 338 года да н.э. егіпцяне, пад кіраўніцтвам свайго правадыра Хабабаша, ізноў дамагліся незалежнасці.
Артаксеркс IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-перс. Artaxšacā IV | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Артаксеркс III | ||||||
Пераемнік | Дарый III | ||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць | 336 да н.э.(-336) | ||||||
Род | Ахеменіды | ||||||
Бацька | Artaxerxes III[d] | ||||||
Маці | Atossa[d] | ||||||
Веравызнанне | Зараастрызм | ||||||
![]() |
Увесну 336 гады да н.э. македонскі цар Філіп II паслаў у Малую Азію 10 тысяч македонскіх воінаў пад камандаваннем вопытнага вайскавода Парменіёна. Падставай для гэтага паходу з’яўлялася вызваленне грэчаскіх гарадоў Малой Азіі ад персідскага валадарання. Некаторыя грэчаскія гарады з радасцю сустрэлі македанян. Такія гарады, як Кізік, Эфес, і нават сатрап Карыі Піксодар гатовы былі супрацоўнічаць з Македоніяй.
Да таго ж, у 336 годзе да н.э. нечакана памёр вопытны вайскавод, камандуючы персідскімі войскамі ў заходніх раёнах Малой Азіі Ментар Родаскі. У чэрвені 336 года да н.э. Арсес, як і яго бацька, таксама апынуўся ахвярай змовы Багоя, і быў забіты разам са сваёй сям’ёй. Кіраваў Арсес каля 2 гадоў. Нягледзячы на такое кароткачасовае кіраванне, Арсес, відаць, паспеў заслужыць нянавісць падданых. Ва ўсякім разе, у адным Вавілонскім тэксце яго імя згадваецца з праклёнамі.