From Wikipedia, the free encyclopedia
А́ргус (дакладней Аргас ці Арг стар.-грэч.: Ἄργος), празваны Панаптэс, гэта значыць усёвідушчы — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] шматвокі волат; у пераносным сэнсе — пільны вартавы.
Сын Арэстара (паводле Ферэкіда), або (паводле Асклепіяда) сын Інаха[2], або (паводле Керкопа) сын Аргаса і Ісмены, або (паводле Акусілая і Эсхіла) сын Геі[3], або сын Агенора (гл. артыкул пра іншы варыянт падання).
Паводле падання, ён падужаў жахлівага быка, які спусташаў Аркадзію. Ён задушыў таксама змяю Эхідну, дачку Зямлі і Тартара.
Паводле Гесіёда і Ферэкіда, у яго было чатыры вока і ён ніколі не спаў[4]. Паводле Авідзія, у яго было 100 вачэй (паводле Нона, 1000)[5]. Гера паставіла яго вартавым ператворанай у карову Іо.
Аргас прывязаў ператвораную ў карову Іо да алівы ў гаі Мікен. Гермес забіў яго ўдарам каменя[6], ці, усыпіўшы яго ігрой на флейце, адсек яму галаву. З тых часоў Гермеса звалі Аргазабойцай.
Гера ператварыла яго ў паўліна, або размалявала яго вачамі паўлінавы хвост.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.