Аргунскі хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аргу́нскі хрыбет (руск.: Аргунский хребет) — горны хрыбет у Забайкальскім краі Расіі, у левабярэжжы сярэдняга цячэння ракі Аргунь.
Аргунскі хрыбет | |
---|---|
руск. Аргунский хребет | |
50°05′ пн. ш. 118°20′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Забайкальскі край |
Даўжыня | каля 130 км |
Шырыня | 35—40 км |
Найвышэйшая вяршыня | Бярозавая |
Вышыня | 1139 м |
Хрыбет пачынаецца паблізу Забайкальска і цягнецца на паўночны ўсход да правабярэжжа нізоўяў ракі Урулюнгуй, левага прытоку Аргунь. Агульная працягласць хрыбта складае каля 130 км пры сярэдняй шырыні 35—40 км. Пераважныя вышыні дасягаюць 1000 м, вышэйшы пункт — гара Бярозавая (1139 м).
Хрыбет складзены пародамі пераважна палеазойскай эры: гранітамі, пясчанікамі, кангламератамі і туфамі. У рэльефе пераважаюць нізкагор’і з параўнальна плаўнымі абрысамі; на схілах — яры і бэлькі, месцамі — скальныя выступы. Пераважны тып ландшафту — горныя стэпы, радзей — горныя лесастэпы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.