From Wikipedia, the free encyclopedia
Аранская ці Аранска-Насаўская дынастыя (нідэрл.: Oranje-Nassau) — каралеўская дынастыя Нідэрландаў з 1815 года, галіна Насаўскага княжацкага дому. З XVI стагоддзя прынцы Аранскія — уплывовая алігархічная сям'я Рэспублікі Злучаных правінцый, з якой абіраліся яе статхаўдары (штатгальтары). Дынастычны колер — аранжавы.
Аранскія-Насау | |
---|---|
Краіна | Нідэрланды |
Родапачынальны дом | Насаускі дом[d] |
Заснавальнік | Вільгельм I Аранскі |
Цяперашні глава | Вілем-Аляксандр |
Год заснавання | 1544 |
Малодшыя лініі | графы Мерэнберг |
Тытулы | |
герцагі Насау (1806—1866) каралі Нідэрландаў (з 1815), Вялікія герцагі Люксембурга (1815—1890) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы Аранскія-Насау на Радаводзе |
Імя дынастыі паходзіць ад паўднёвафранцузскага княства Оранж, атрыманага ў спадчыну Вільгельмам I Аранскім. Падчас Нідэрландскай рэвалюцыі, адным з правадыроў якой быў Вільгельм I, ён быў абвешчаны статхаўдарам Галандыі, Зеландыі і шэрагу іншых нідэрландскіх правінцый. Яго спадчыннікі, якія таксама займалі гэтыя пасады, у XVII—XVIII стст. дамагліся становішчы фактычных кіраўнікоў выканаўчай улады Рэспублікі Злучаных Правінцый. Вільгельм III Аранскі (1650—1702) з 1689 быў таксама каралём Англіі і Шатландыі.
З яго смерцю род Вільгельма I Аранскага згас, і тытул прынцаў Аранска-Насаўскіх перайшоў да прадаўжальнікаў лініі яго малодшага брата Іаана Насау-Дыленбургскага. Прамы нашчадак Яна абвясціў сябе 16 сакавіка 1815 года каралём Нідэрландаў, і дынастыя Аранска-Насаўскіх ператварылася ў каралеўскую. Нідэрландская каралеўская дынастыя выводзіцца ад родапачынальніка папярэдняй Аранскай дынастыі па шэрагу жаночых ліній.
Пасля вызвалення Нідэрландаў ад напалеонаўскага валадарства па рашэнні Венскага кангрэса ў гэтай дзяржаве была ўсталявана манархічная форма кіравання і прынц Вільгельм VI Аранскі стаў каралём ізноў створанага Каралеўства Нідэрландаў, у склад якога былі ўключаны таксама былыя Аўстрыйскія Нідэрланды (з 1830 года — Бельгія), пад імем Вілема I. Яго сын, будучы Вілем II, быў у шлюбе з сястрой расійскага імператара Аляксандра I вялікай князёўнай Ганнай Паўлаўнай.
Нідэрландскія каралі і каралевы з Аранскай дынастыі:
Са смерцю Вілема III у 1890 годзе Аранская дынастыя ў мужчынскім калене згасла. З генеалагічнага пункту гледжання Юліяна належала (па бацьку) да Мекленбургскага дому (en), Беатрыкс — да княжацкага дому Ліпэ (en), а спадчыннікі Беатрыкс працягваюць дваранскі род Амсбергаў. Тым не менш афіцыйна каралеўская сям'я Нідэрландаў працягвае прылічацца да Аранскай дынастыі.
Да 1890 года прадстаўнікі Аранскай дынастыі кіравалі ў Люксембургу, але пасля таго, як нідэрландскі прастол перайшоў да Вільгельміны, паводле салічнага закона вялікім герцагам Люксембурга стаў прадстаўнік іншай галіны Насау — Адольф.
Вільгельм I Багаты граф Насау-Дыленбург | |||||||||||||||||||||||||||||
Вілем I Маўклівы прынц Аранскі | Іаан VI граф Насау-Дыленбург | ||||||||||||||||||||||||||||
Філіп-Вілем прынц Аранскі | Морыц прынц Аранскі | Фрэдэрык-Хендрык прынц Аранскі | Эрнст-Казімір граф Насау-Дыц | ||||||||||||||||||||||||||
Вілем II прынц Аранскі | Вільгельм-Фрыдрых князь Насау-Дыц | ||||||||||||||||||||||||||||
Вілем III прынц Аранскі | Генрых-Казімір II князь Насау-Дыц | ||||||||||||||||||||||||||||
Іаан-Вілем-Фрыза князь Насау-Дыц, прынц Аранскі | |||||||||||||||||||||||||||||
Вілем IV князь Насау-Дыц, прынц Аранскі | |||||||||||||||||||||||||||||
Вілем V князь Насау-Дыц, прынц Аранскі | |||||||||||||||||||||||||||||
Вілем I кароль Нідэрландаў | |||||||||||||||||||||||||||||
Вілем II кароль Нідэрландаў | |||||||||||||||||||||||||||||
Вілем III кароль Нідэрландаў | |||||||||||||||||||||||||||||
Вільгельміна каралева Нідэрландаў | |||||||||||||||||||||||||||||
Генрых Мекленбург-Шверынскі | |||||||||||||||||||||||||||||
Юліяна каралева Нідэрландаў | |||||||||||||||||||||||||||||
Бернард Ліпэ-Бістэрфельдскі | |||||||||||||||||||||||||||||
Беатрыкс каралева Нідэрландаў | |||||||||||||||||||||||||||||
Клаус фон Амсберг | |||||||||||||||||||||||||||||
Вілем-Аляксандр кароль Нідэрландаў | |||||||||||||||||||||||||||||
Катарына-Амалія прынцэса Аранская, прынцэса Нідэрландаў | |||||||||||||||||||||||||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.