![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/AralskHarbor.jpg/640px-AralskHarbor.jpg&w=640&q=50)
Аральск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аральск (каз.: Арал) — горад у Кызылардзінскай вобласці Казахстана, адміністрацыйны цэнтр Аральскага раёна.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Чыгуначная станцыя Аральскае Мора (каз.: Арал Тыяңізі). Двухпуцёвая чыгуначная лінія Арысь I — Кандыагаш, цяга цеплавозная. Ад станцыі Аральскае Мора на паўночны ўсход адыходзіць аднапуцёвая чыгуначная лінія працягласцю 32 км, абслугоўваючая распрацоўкі паваранай солі і сульфату натрыя ў раёне пасёлка Жаксыкылыш.
За 2 км на поўнач ад горада пралягае магістральная аўтамабільная дарога М-32 Самара — Шымкент. У 2009—2011 гадах дарога капітальна адрамантавана (раней ад Аральска да мяжы вобласці дарога была з асфальтавым пакрыццём, далей у бок Іргіза — толькі грунтовая дарога ў моцна разбітым стане).
Планіроўка вуліц прамавугольная з квартальнай забудовай; дамы пераважна аднапавярховыя, глінабітныя, у цэнтры — двухпавярховыя, каменныя. Галоўныя магістральныя вуліцы асфальтаваныя, астатнія — жвіровыя.