Аперацыя «Адзінокая зорка»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аперацыя «Адзінокая зорка» (англ.: Operation Lone Star) — сумесная аперацыя Тэхаскага дэпартамента грамадскай бяспекі і Тэхаскага ваеннага дэпартамента ўздоўж мяжы паміж Тэхасам і Мексікай. Кампанія заклікана супрацьстаяць росту нелегальнай іміграцыі, незаконнаму гандлю наркотыкамі і кантрабандзе людзей[1]. Для яе правядзення задзейнічана прыкладна 10 000 байцоў Нацыянальнай гвардыі[2].
Узмацненне аховы мяжы пачаў яшчэ былы губернатар Рык Перы, які разгарнуў аперацыю «Linebacker»[3]. Яго кампанія была абмежаваная з-за выключных паўнамоцтваў федэральных іміграцыйных агентаў. Асноўнай перашкодай была забарона тэхаскім сілавікам дэпартаваць мігрантаў[4]. З 2020 па 2021 год, пры новым губернатары, зафіксавана павелічэнне колькасці нелегалаў на 278%, што звязвалася з іміграцыйнай палітыкай адміністрацыі Джо Байдэна[5]. Кіраўніцтва штата прышло да высновы, што трэба пашырыць паўнамоцтвы сваіх сілавых структур, у прыватнасці даць магчымасць арыштоўваць мігрантаў за незаконнае перасячэнне граніцы і кантрабанду людзей[4].
6 сакавіка 2021 года была афіцыйна пачата аперацыя «Адзінкавая зорка»[1]. 16 чэрвеня губернатар Грэг Эбат абвясціў аб пачатку будавання памежнай сцяны[6]. У лістападзе 2022 года да аховы граніцы прыцягнуты БТРы[7]. 8 мая 2023 года для больш эфектыўнай барацьбы з нелегаламі ўтвораны тэхаскія пагранічныя сілы, якія дзейнічалі паралельна з федэральнымі пагранічнікамі[8][9]. 18 снежня губернатар падпісаў указ аб прызнанні незаконнай міграцыі дзяржаўным злачынствам[10].
Па даных офіса губернатара штата, на 2024 год у рамках аперацыі затрымана 496 700 мігрантаў[11][12][13][11]. Акрамя таго, тэхаскія ўлады пачалі вывазіць замежнікаў у іншыя рэгіёны краіны: з красавіка 2022 года ў Вашынгтон было накіравана звыш 12,5 тыс мігрантаў, у Нью-Ёрк – больш за 37,5 тыс, у Чыкага – 31,2 тыс. Таксама 16 тысяч перавезлі ў Дэнвер, 3,4 тыс – у Філадэльфію, 1,5 тыс – у Лос-Анджэлес[14]. Дзеянні адміністрацыі Эбата выклікалі крытыку з боку федэральнага ўрада, дзяржаўных чыноўнікаў і праваабаронцаў з-за дрэннага абыходжання тэхаскіх сілавікоў з бежанцамі[15].
У студзені 2024 года ініцыятывы штата выклікалі канфлікт з федэральным урадам[16].