From Wikipedia, the free encyclopedia
Анібал Антоніу Каваку Сілва (парт.: Aníbal António Cavaco Silva; 15 ліпеня 1939, мястэчка Балікеймэ, Алгарві, Партугалія) — партугальскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі з 9 сакавіка 2006 па 9 сакавіка 2016, прэм’ер-міністр Партугаліі з 6 лістапада 1985 па 28 кастрычніка 1995 года. Яго знаходжанне на пасадзе кіраўніка ўрада было самым працяглым сярод усіх дэмакратычна абраных прэм’ер-міністраў Партугаліі.
Анібал Каваку Сілва | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Aníbal António Cavaco Silva | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жоржэ Фернанду Бранку дэ Сампаю | ||||||
Пераемнік | Марселу Рэбелу ды Соза | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыу Суарыш | ||||||
Пераемнік | Антоніу Гутэрыш | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 ліпеня 1939[1][2][…] (85 гадоў) |
||||||
Жонка | Maria Cavaco Silva[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | gabinetesacramento.pt | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Доктар эканамічных навук, прафесар. Вучоную ступень атрымаў у 1974 ва Універсітэце Ёрка, Вялікабрытанія. У 1965—1967 выкладаў палітэканомію ў Інстытуце эканамічных і фінансавых даследаванняў у Лісабоне. У 1967—1977 — навуковы супрацоўнік эканамічнага даследчага цэнтра пры фондзе Галуста Гульбекяна ў Лісабоне. У 1975—1977 выкладаў у Каталіцкім і Лісабонскім (новым) універсітэтах. У 1977—1979 — начальнік аддзела даследаванняў і статыстыкі Банка Партугаліі. Займаўся пытаннямі эканамічнай і бюджэтнай палітыкі Партугаліі, праблемамі эканамічнай стабілізацыі рынку і макраэканамічнага развіцця.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.