![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/MJK_37447_Agn%25C3%25A8s_Varda_%2528Berlinale_2019%2529_%2528cropped%2529.jpg/640px-MJK_37447_Agn%25C3%25A8s_Varda_%2528Berlinale_2019%2529_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Аньес Варда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анье́с Варда́, імя пры нараджэнні Арле́т Варда́ (фр.: Agnès Varda, Arlette Varda; 30 мая 1928, Іксель, Брусель, Бельгія — 29 сакавіка 2019, Парыж, Францыя) — французскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар мастацкага і дакументальнага кіно, а таксама вядомы фатограф.
Кінематаграфічны стыль Варда адрозніваюць дакументальны рэалізм, цікавасць да сацыяльных пытанняў і тэмы фемінізму, а таксама ярка выражаны эксперыментальны падыход. Па словах крытыка Элісан Сміт, кар’ера Аньес Варда — гэта важны і часта недаацэньваемы голас у сучасным французскім кіно. Яе праца апярэдзіла з’яўленне Новай хвалі, а фільм 1955 года «Пуэнт-курт» змяшчае шматлікія характэрныя для гэтага руху элементы, дзякуючы якім ён стаў вядомым[11]. Нягледзячы на цесную сувязь з Французскай новай хваляй, больш дакладна будзе сказаць, што Варда належыць да роднаснай Новай хвалі групе кінарэжысёраў Левага берага. Гэтую групу адрознівала «любоў да багемнага жыцця, высокая ступень уцягнутасці ў літаратуру і пластычныя мастацтвы, і як вынік, цікавасць да эксперыментальнага кінематографу, а таксама атаясамліванне з левай палітыкай»[12]. Вядучымі рэжысёрамі Групы Левага берага былі Крыс Маркер, Ален Рэнэ і сама Аньес Варда[12], да яе прымыкалі Жан-П’ер Мельвіль, Ален Роб-Грые і Маргерыт Дзюрас[13], а таксама прадстаўнікі літаратурнага руху Новы раман.
За свою працу ў кіно Варда была ўдастоена Сярэбранага мядзведзя Берлінскага кінафестывалю (за фільм «Шчасце»), Залатога льва Венецыянскага фестывалю (за фільм «Без даху, па-за законам»), двух прэмій Сезар за дакументальныя працы і ганаровага Сезара ў 2001 годзе. У 2015 годзе на Канскім кінафестывалі была удастоена Ганаровай «Залатой пальмавай галіны». Уладальніца ганаровай прэміі «Оскар» за ўклад у кінамастацтва.