Антрапацэнтры́зм (ад грэч. άνθροπος — чалавек і лац.: centrum — цэнтр) — погляд, паводле якога чалавек ёсць цэнтр і вышэйшая мэта светабудовы. Цесна звязаны з тэлеалогіяй.
Антрапацэнтрызм у філасофіі
У антычнай філасофіі прынцып антрапацэнтрызму быў сфармуляваны Пратагорам («Мера ўсіх рэчаў — чалавек»), пазней развіты ў этычным рацыяналізме Сакрата. Рысы антрапацэнтрызму назіраюцца ў прадстаўнікоў сярэдневяковай філасофіі — у патрыстыцы, творах Аўгусціна Аўрэлія, Бернара Клервоскага і інш.).
Прынцыпова новы характар антрапацэнтрызм набыў у культуры Адраджэння, калі ўвага мысляра акцэнтавалася на прыгажосці і велічы чалавека, яго высокім прызначэнні.
Элементы антрапацэнтрызму захоўваліся ў класічнай заходняй філасофіі (Клод Гельвецый, Людвіг Феербах), былі ўласцівы філосафам рэлігійнай і ірацыяналісцка-экзістэнцыялісцкай арыентацыі (Габрыэль Марсель, Альбер Камю і інш.).
Ідэі антрапацэнтрызму на Беларусі
На Беларусі ідэі антрапацэнтрызму вядомы з XI ст., калі пачалі распаўсюджваюцца творы патрыстычнай літаратуры. У грамадскай думцы і культуры Беларусі XV—XVII стст. зацвярджаецца гуманістычны антрапацэнтрызм Адраджэння. Беларускія мысляры-гуманісты — Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі — адстойвалі высокую годнасць чалавека, грамадскае прызначэнне яго дзейнасці, самакаштоўнасць зямнога жыцця.
Літаратура
- Антрапацэнтрызм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.