эстонскі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Антон Та́мсаарэ[4] (сапраўднае імя Антон Ханзен Тамсаарэ; 18 студзеня 1878 — 1 сакавіка 1940) — эстонскі пісьменнік.
Антон Тамсаарэ | |
---|---|
эст.: Anton Hansen Tammsaare | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1940[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык |
Мова твораў | эстонская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся на хутары Тэмсаарэ-Пых’я Эстляндскай губерні Расійскай імперыі. у 1898 годзе скончыў школу і паехаў ў горад Юр’еў (Тарту), каб вучыцца ў прыватнай гімназіі. З 1903 года працаваў у рэдакцыі газеты «Веснік» у Рэвелі. У 1907—1911 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Тартускага ўніверсітэта. У сакавіку 1912 года А. Тамсаарэ паехаў у Сочы, дзе пасяліўся ў сціплай гасцініцы ў раёне пансіяната «Святлана». У маі 1913 года вярнуўся ў Эстонію. Жыў у вёсцы Кат’ярвэ, у 1919 годзе пераехаў у Талін.
Памёр Антон Тамсаарэ 1 сакавіка 1940 года.
Друкавацца Антон Тамсаарэ пачаў у 1901 годзе[4]. Творам пісьменніка ўласціва рэалістычнае адлюстраванне сацыяльных супярэчнасцей, глыбокі псіхалагізм, народны гумар[4].
Сярод твораў Антона Тамсаарэ: аповесці «Дзве пары і адзінокі» (1902), «Старыя і маладыя» (1903), «Маладыя душы» (1909), «Муха» (1917); раман «Гаспадар з Кырбоя» (1922); эпапея «Праўда і справядлівасць»; філасофска-сатырычны раман «Новы Нячысцік з Пекла» (1939); драма «Юдзіф» (1921) і іншыя.
Асобныя творы пісьменніка на беларускую мову пераклалі А. Жук, А. Кудравец, М. Ракітны[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.