From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоніа Табукі (італ.: Antonio Tabucchi; 24 верасня 1943 — 25 сакавіка 2012) — італьянскі пісьменнік, перакладчык і партугаліст. Выкладаў партугальскую мову і літаратуру ва ўніверсітэце Сіены. Яго кнігі выйшлі ў 18 краінах свету.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Антоніа Табукі | |
---|---|
Antonio Tabucchi | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 верасня 1943[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 2012[4][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Італія |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, перакладчык, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
Гады творчасці | 1975 — цяперашні час |
Кірунак | раманіст |
Жанр |
раман, кароткі апавяданне |
Мова твораў | італьянская мова |
Дэбют | «Плошча Італіі» (Piazza d’Italia), 1975 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Еўрапейская літаратурная прэмія (1998) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоніа Табукі нарадзіўся ў Пізе 24 верасня 1943 года, але вырас у доме бабулі і дзядулі ў Век’яна (Vecchiano), вёсцы недалёк ад горада. Падчас вучобы ва ўніверсітэце ён здзейсніў шматлікія вандроўкі ў Еўропу, па слядах улюбёных аўтараў, з чыімі творамі пазнаёміўся ў багатай бібліятэцы свайго дзядзькі па матчынай лініі. Падчас падарожжа ў Парыж, на лаўцы ля Ліёнскага вакзала, знайшоў кнігу, падпісаную Альвара дэ Кампас. Гэта быў адзін з псеўданімаў партугальскага паэта Фернанда Песоа, які паўплываў на мастацкі светапогляд Табукі.
У 1969 годзе абараніў дысертацыю на тэму сюррэалізму ў Партугаліі. Працягнуў навучанне ў Scuola Normale Superiore ў Пізе ў сямідзесятых гадах і ў 1973 годзе пачаў выкладаць партугальскую мову і літаратуру ў Балонскім універсітэце.
У 1973 годзе напісаў «Piazza d'Italia» («Плошча Італіі») (Бамп'яні, 1975), «народную казку ў трох частках». У 1978 годзе, калі яму прапанавалі выкладаць ва ўніверсітэце Генуі, выдае «Il piccolo naviglio» («Караблік»). У 1981 годзе ён выдае «Il gioco del rovescio e altri racconti» («Гульні навыварат і іншыя апавяданні»), пасля чаго «Donna di porto Pim» («Жанчына з порта Пім») (Sellerio, 1983). У 1984 яго раман «Notturno indiano» («Індыйскі нактурн») мае вялікі поспех (экранізацыя ў 1989 годзе) Галоўны герой рамана — чалавек, які спрабуе адшукаць сябра, які знік без весткі ў Індыі, але на самой справе знаходзіцца ў пошуку сваёй ідэнтычнасці.
У 1985 годзе выдае «Piccoli equivoci senza importanza» («Нязначныя памылачкі»), а ў 1986 годзе «Il filo dell'orizzonte» («Лінія гарызонту»).
З 1985 па 1987 год А.Табукі займаў пасаду дырэктара Італьянскага інстытута культуры ў Лісабоне. У 1987 годзе ён выдаў «I volatili del Beato Angelico» («Птушкі святога Анжэліка») і «Pessoana Mínima» («Мінімальная песоана») (Imprensa Nacional, Лісабон), атрымаў прыз Медычы за лепшы замежны раман «Начны нактурн». У 1988 годзе ён напісаў камедыю «I dialoghi mancati» («Згубленыя дыялогі»). У 1989 годзе прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі даў А.Табукі Ордэн інфанты дона Энрыке і ў тым жа годзе пісьменніку быў выдадзены ордэн мастацтва і літаратуры ад французскага ўрада.
У 1990 годзе ён надрукаваў «Un baule pieno di gente» («Куфар, поўны людзей») і эсэ пра Фернанда Песоа, а ў наступным годзе «L'angelo nero» («Чорны ангел»).
У 1992 годзе ён напісаў раман «Requiem» («Рэквіем») на партугальскай мове і выдаў «Sogni di sogni» («Сны сноў»). У ім паспрабаваў уявіць сабе сны геніяў, зыходзячы з іхных твораў і біяграфіяў. Але гэта хутчэй сны самога Табукі: пра літаратуру, сябе і тэксты, якія робяць нас сваімі чытачамі[6].
1994 з'яўляецца вельмі важным годам у жыцці Антоніа Табукі. Гэта год выдання «Gli ultimi tre giorni di Fernando Pessoa» («Апошнія тры дні Фернанда Песоа»), але таксама рамана, які праславіў Табукі ва ўсім свеце : «Sostiene Pereira» («Сцвярджае Перэйра»). Галоўны герой гэтага рамана становіцца сімвалам абароны свабоды інфармацыі для палітычных апанентаў усіх антыдэмакратычных рэжымаў.
У 1997 годзе ён напісаў раман «La testa perduta di Damasceno Monteiro», заснаваны на рэальнай гісторыі пра чалавека, чыё цела было знойдзена ў парку. Было выяўлена, што чалавек быў забіты ў паліцэйскім участку Нацыянальнай рэспубліканскай гвардыі каля Лісабона. У 1997 годзе выдаў «Marconi, se ben mi ricordo» («Марконі, калі я добра памятаю», а ў наступным годзе «L'Automobile, la Nostalgie et l'Infini» (« Аўтамабіль, Настальгія і Бясконцасць»).
У 1998 годзе атрымаў прэмію Nossack Лейбніца. У 1999 годзе ён напісаў «Gli Zingari e il Rinascimento» («Цыгане і Адраджэнне» і «Ena poukamiso gemato likedes» («Кашуля з плямамі»). Сумневы, як плямы на свежа вымытай, белай кашулі. Місія кожнага інтэлектуала і кожнага пісьменніка — выклікаць сумневы ў дасканаласці, таму што дасканаласць спараджай ідэалогіі, дыктатараў і таталітарныя ідэі.
У 2001 годзе выдаў эпісталярны раман «Si sta facendo sempre più tardi» («Робіцца ўсё болей позна»). За гэту кнігу ў 2002 годзе атрымаў прэмію France Culture для замежнай літаратуры. У 2004 годзе пісьменнік выдаў раман «Tristano muore» («Трыстан памірае»).
Пісьменнік жыве кожныя паўгады ў Лісабоне ў родным горадзе сваёй жонкі, разам з дзвюма дзецьмі. А другія паўгады ў Таскане, выкладаючы літаратуру ва Універсітэце Сіены. Табукі не лічыў літаратуру прафесіяй, а тым, што ўключае ў сябе жаданні, мары і фантазіі."
Антоніа Tabucchi ўносіць свой уклад у культурныя старонкі Corriere della Sera, El Pais.
Памёр 25 сакавіка 2012 ў Лісабоне пасля працяглай хваробы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.