Андскі фламінга (лац.: Phoenicopterus andinus) — від фламінга, які насяляе Анды — горныя раёны поўдня Перу, Балівіі, поўначы Чылі і паўночнага захаду Аргенціны. Даўжыня 110—120 см. Гэты від роднасна звязаны з Фламінга Джэймса, памер якіх трохі меншы.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Андскі фламінга |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Атрад: | Фламінгападобныя (Phoenicopteriformes) | Сямейства: | Фламінгавыя (Phoenicopteridae) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Phoenicopterus andinus Philippi, 1854
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
Андскія фламінга харчуюцца дробнымі ракамі і водарасцямі, фільтруючы дробныя аб'екты ў вадзе з дапамогай сваёй дзюбы.
Апярэнне ў Андскага фламінга ружова-белае, прычым такія адценні абумоўлены адмысловым пігментам, які паступае ў арганізм з кормам, галоўным чынам у складзе розных рачкоў. Ногі ў Андскага фламінга жоўтыя. Дзюба жаўтаватая, як у Фламінга Джэймса, але яго чорны кончык мае большы памер.
Гняздуецца каля азёр, часта з высокім утрыманнем едкага натру, гіпсу і серавадароду, напрыклад такіх, як саланчак Уюні. Як і ўсе фламінга, гэты від адкладае адно белае яйка ва ўзгорачак гразі.
Колькасць Андскага фламінга меркавана складае 60 тыс. асобін.