Анабаптызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анабапты́зм (грэч. ἀναβαπτισμός — перахрышчэнне) — хрысціянская пратэстанцкая плынь XVI стагоддзя ў Еўропе, аднак існуе меркаванне, што анабаптызм адрозніваецца ад пратэстанцкага руху[1].
Рэфармацыя |
Рухі і дэнамінацыі
Ключавыя падзеі
Дзеячы Рэфармацыі
|
Асноўнай прыкметай руху стаў заклік да паўторнага хрышчэння ў свядомым узросце[2]. Прадстаўнікі радыкальнай часткі анабаптыстаў (многія з якіх прытрымліваліся камуністычнай ідэі агульнасці маёмасці, а некаторыя і супольнасці жанчын) прынялі ўдзел у Сялянскай вайне ў 1524—1525 гадах гадах, утварылі Мюнстэрскую камуну 1534—1535 гадоў, і ў рэшце рэшт былі знішчаны. Другая частка займала больш памяркоўныя пазіцыі, прытрымлівалася пацыфізму (Грэбель, Сіманс, Марпек) або нават супрацоўнічала з мясцовымі ўладамі (Губмайер)[3]. Яна захавалася да цяперашняга часу ў форме суполак менанітаў, гутэрытаў і амішаў. Ідэі ўмераных анабаптыстаў аказалі ўплыў на фарміраванне суполак англійскіх баптыстаў у Нідэрландах у XVI стагоддзі.