From Wikipedia, the free encyclopedia
А́мундсен-Скот (англ.: Amundsen–Scott South Pole Station) — антарктычная станцыя, што належыць ЗША і размяшчаецца раўнютка на Паўднёвым геаграфічным полюсе Зямлі, такім чынам з'яўляючыся самым паўднёвым пасяленнем чалавека. Адна з першых палярных станцый у Антарктыдзе, першая станцыя ў глыбіні мацерыка. Названа ў гонар выбітных палярных даследчыкаў — нарвежца Руаля Амундсена і англічаніна Роберта Скота, якія першымі дасягнулі полюса ў 1911—1912 гадах. Станцыя знаходзіцца ў падпарадкаванні Падраздзялення палярных праграм Нацыянальнага навуковага фонду ЗША.
Да сярэдзіны 1950-х на Паўднёвым полюсе і ў яго ваколіцах не мелася сталых навуковых базаў. Можна казаць і шырэй: не было іх ва ўсёй унутранай Антарктыдзе. Станцыя Амундсен-Скот была ўзведзена ў лістападзе 1956 года будаўнічым батальёнам ВМС ЗША (the Seabees). Згодна з праграмай Міжнароднага геафізічнага года са студзеня 1957 па ліпень 1958 на станцыі праводзіліся міжнародныя даследаванні геафізікі атмасферы палярных рэгіёнаў Зямлі. З таго часу станцыя не спыняе сваёй працы. За мінулыя больш чым 60 гадоў яна не раз рамантавалася, пашыралася, пераабсталёўвалася, перабудоўвалася.
Станцыя знаходзіцца на высокім Антарктычным плато на вышыні 2835 м над узроўнем мора. На паўднёвым полюсе палярны дзень і палярная ноч доўжацца па 6 месяцаў. Такім чынам, сонца заходзіць і ўзыходзіць тут двойчы — у сакавіку і ў верасні. За шасцімесячны "дзень" становішча сонца над гарызонтам мяняецца ад 1° у дні раўнадзенства да 23° у дзень снежаньскага сонцастаяння. У плане пораў году палярны дзень тут супадае з "летам", калі тэмпература можа дасягаць -30 — -25°С (абсалютны максімум — -12,3°С). Цягам 6 месяцаў палярнай ночы-зімы сярэднія тэмпературы складаюць -57 — -59°С, (абсалютны мінімум — -82,8°С)[1]. У гэты час на станцыю абрынваюцца завеі, часта з ураганным ветрам. Нягледзячы на суровыя ўмовы, палярная ноч + выключна сухое паветра даюць выдатную магчымасць для астранамічных назіранняў.
Насельніцтва станцыі складае ад 200 чалавек летам да 50 зімой. Палярнікі жывуць па новазеландскім часе, паколькі Вялікай зямлёй для іх служыць горад Крайстчэрч, сувязь з якім падтрымліваецца праз ўзбярэжную станцыю Мак-Мёрда — антарктычны хаб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.