Амат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амат (Амт, Амамат; ст.-егіп. "пажыральніца") - у старажытнаегіпецкай міфалогіі пачвара, якая жыве ў Дуаце і пажырае грэшнікаў (дакладней - іх сэрцы і душы, якія трапілі ў пекла). Амат не лічылася боствам, як культ адсутнічаў. У некаторых крыніцах Амат атоесамлівалі с такімі істотамі, як Таўрт, Сехмет.