Алінда
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алінда — муніцыпалітэт у Бразіліі, уваходзіць у штат Пернамбуку, гістарычная частка якога ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Муніцыпалітэт
Алінда
Olinda
| ||||||||||||||||||||||||||||
Алінда была заснавана партугальцамі ў 1537 г. Сёння гэта адзін з каланіяльных гарадоў Бразіліі, якія добра захаваліся.
Горад быў пабудаваны як цэнтр вытворчасці трысняговага цукру і сталіца правінцыі, праз сто гадоў быў разрабаваны галандцамі, і зараз бачна ў асноўным толькі пабудова 18 ст.
Францысканскі манастыр 16 ст., самая старая кармеліцкая царква Бразіліі, яшчэ 20 іншых барочных цэркваў і мноства капліц, палац Леманжа, другі ў краіне батанічны сад, дамы пастэльных расфарбовак, гарбатыя вулачкі – усё гэта гістарычны цэнтр Алінды, дзе забаронены праезд аўтамабіляў.
Горад, размешчаны высока на пагорку, на якім растуць какосавыя пальмы, маляўнічы па каларыце і сілуэце. Карнавал у Аліндзе лічыцца адным з лепшых у краіне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.