Аляксей Віктаравіч Пуцыкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Віктаравіч Пуцыкін (16 лістапада 1980, Адэская вобласць — 12 жніўня 2008, Паўднёвая Асеція) — Герой Расійскай Федэрацыі, намеснік камандзіра па ўзбраенні 4-й роты 104-га гвардзейскага Чырванасцяжнага паветрана-дэсантнага палка 76-й гвардзейскай Чарнігаўскай дэсантна-штурмавой дывізіі, гвардыі старшы лейтэнант.
Аляксей Віктаравіч Пуцыкін | ||
---|---|---|
| ||
Дата нараджэння | 16 лістапада 1980(1980-11-16) | |
Месца нараджэння |
|
|
Дата смерці | 12 жніўня 2008(2008-08-12) (27 гадоў) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Альма-матар | ||
Прыналежнасць | Расія | |
Род войскаў | паветрана-дэсантныя войскі | |
Гады службы | 1998—2008 | |
Званне | Старшы лейтэнант | |
Бітвы/войны |
Чачэнскі канфлікт, Узброены канфлікт у Паўднёвай Асеціі, 2008 |
|
Узнагароды і званні |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прымаў удзел у баявых дзеяннях у Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года. 12 жніўня 2008 года ў складзе калоны расійскіх войскаў рухаўся да горада Цхінвал. У раёне населенага пункта Джава калона патрапіла пад штурмавы ўдар грузінскай авіяцыі. Ад траплення снарада загарэлася БМД, у якой знаходзіўся Аляксей Пуцыкін, але ён застаўся жывы і перасеў у іншую машыну. Аднак неўзабаве калона ізноў была атакаваная, гэтым разам патрапіўшы ў засаду грузінскіх войскаў. У баі гвардыі старшы лейтэнант Пуцыкін загінуў ад кулявога ранення ў галаву.
Указам Прэзідэнта Расіі ад 5 верасня 2008 года Аляксею Пуцыкіну было прысвоена званне Героя Расіі (пасмяротна).