From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Франсуа́ Мары́ дэ Багарнэ́, віко́нт дэ ля Фертэ́ (фр.: Alexandre François Marie de Beauharnais, Vicomte de la Ferté; 28 мая 1760, Фор-Раяль [цяпер Фор-дэ-Франс], Марцініка — 23 ліпеня 1794, Парыж, Францыя) — французскі палітычны і ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай французскай рэвалюцыі і рэвалюцыйных войнаў, прэзідэнт і сакратар Нацыянальнага сходу Францыі (1789—1791), камандуючы французскай Рэйнскай арміяй (1793—1794). Першы муж (1779—1785) Мары Жазеф Руж Ташэ дэ ля Пажэры (пасля жонкі Напалеона I — імператрыцы Першай французскай імперыі Жазэфіны Банапарт), бацька Яўгена дэ Багарнэ (пасля віцэ-караля Італіі і герцага Лейхтэнбергскага) і Гартэнзіі дэ Багарнэ (пасля жонкі галандскага караля Людовіка I Банапарта і маці імператара французаў Напалеона III). У перыяд Вялікага тэрору быў арыштаваны па ілжывым абвінавачванні ў бяздзейнасці пры абароне Майнца, прысуджаны да смерці і гільяцінаваны на плошчы Рэвалюцыі ў Парыжы.
Аляксандр дэ Багарнэ Alexandre de Beauharnais | |
---|---|
фр.: Alexandre de Beauharnais | |
| |
Дата нараджэння | 28 мая 1760[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1794[1][3][…] (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Francis V de Beauharnais[d] |
Маці | Marie Anne Henriette Françoise Pyvart de Chastullé[d] |
Жонка | Жазефіна Багарнэ[4][5] |
Дзеці | Яўген Багарнэ і Гартэнзія Багарнэ |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Францыя |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1791—1794 |
Званне | камандуючы Рэйнскай арміяй |
Камандаваў | Army of the Rhine[d] |
Бітвы/войны | |
У адстаўцы | з 1794 |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.