From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Фёдаравіч Навумаў (11 (23) снежня 1905, Акмолінск, Расійская імперыя — 27 лістапада 1992, Масква) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.
Аляксандр Фёдаравіч Навумаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (23) снежня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1992 (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Руская імператарская армія і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | сотнік і генерал-маёр |
Камандаваў | Q4030847?, 53rd Rifle Division[d], Q4030830?, 385th Rifle Division (Soviet Union)[d] і 62nd Rifle Corps[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
З 1913 года па 1915 год працаваў настаўнікам рускай мовы ў казахскім ауле. З 1916 года па 4 лістапада 1917 года служыў у царскай арміі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, меў воінскі чын харунжага.
У чэрвені—ліпені 1917 года знаходзіўся ў Петраградзе, быў сведкам рэвалюцыйных падзей. У студзені 1918 года ў Вялікіх Луках добраахвотнікам уступіў у Чырвоную гвардзію і быў назначаны камандзірам эскадрона. Удзельнічаў у баях супраць белапалякаў на пасадзе камандзіра роты, батальёна, палка.
У 1921 годзе накіраваны ў Туркестан для барацьбы з басмацтвам. Да жніўня 1941 года быў у Сярэдняй Азіі: служыў у розных штабах, камандаваў вучэбнай установай, скончыў Вышэйшую ваенную школу ўсходазнаўства і завочна Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.
У Вялікую Айчынную вайну камандаваў спачатку дывізіяй, затым корпусам. Прымаў удзел у абароне Масквы. 22 мая 1942 года атрымаў званне генерал-маёра. У 1942—1943 гадах камандаваў 53-й, 385-й стралковымі і 31-й гвардзейскай дывізіямі. У ліпені 1943 года назначаны камандзірам 62-га стралковага корпуса. Быў актыўным удзельнікам Магілёўскай аперацыі 1944 года. 62-гі стралковы корпус пад яго камандаваннем знаходзіўся на напрамку галоўнага ўдару.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны служыў у Аўстрыі, Венгрыі, Чэхаславакіі, затым у апараце Міністэрства абароны СССР.
З 1958 года на пенсіі.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, баявымі медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі і медалямі.
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 23 красавіка 1975 года[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.