From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Каню́к (11 ліпеня 1960, Гродна, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2011—2020), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа[1].
Аляксандр Канюк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Рыгор Васілевіч | ||||||
Пераемнік | Андрэй Швед | ||||||
Нараджэнне |
11 ліпеня 1960 (64 гады) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1 класа |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 11 ліпеня 1960 года ў Гродне.
Скончыў сярэднюю школу № 7 г. Гродна[2]. У 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З 1982 па 1984 год — камандзір мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі[3].
З 1984 года працаваў на розных пасадах у ваенных трыбуналах.
У 1993—1997 гадах быў суддзёй Беларускага ваеннага суда.
З 1997 года — старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда.
З 2006 па 2009 год працаваў суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда.
З красавіка 2009 года быў суддзёй і намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.
20 верасня 2011 года Аляксандр Канюк быў прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь[4]. 9 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Канюка ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь[5].
19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Арменіі[6].
31 жніўня 2020 года Аляксандр Канюк быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[7].
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Канюк трапіў у санкцыйны спіс ЕС[8][9]. Акрамя ЕС, яго ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[10][11], Канада[12], Швейцарыя[13][14]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.