From Wikipedia, the free encyclopedia
Парахаўшчыкоў Аляксандр Сяргеевіч (10 лютага 1865, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — пасля 1938) — ваенны дзеяч, генерал-харунжы Арміі УНР.
Парахаўшчыкоў Аляксандр Сяргеевіч | ||||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1865 | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | не раней за 1938 | |||
Месца смерці | ||||
Бацька | Q4373149? | |||
Альма-матар | ||||
Грамадзянства | ||||
Прыналежнасць |
Расійская імперыя Украінская Народная Рэспубліка |
|||
Род войскаў | Армія Украінскай Народнай Рэспублікі[d] | |||
Званне |
|
|||
Часць |
Першая сусветная вайна Савецка-ўкраінская вайна |
|||
Камандаваў | памочнік начальніка штаба 2-й Валынскай дывізіі Арміі УНР. | |||
Бітвы/войны | ||||
Узнагароды і званні |
|
Аляксандр Парахаўшчыкоў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Беларус па паходжанні. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Здаў экзамен на званне афіцэра пры 1-м ваенным Паўлаўскім вучылішчы (1889), служыў у лейб-гвардыі Сямёнаўскага палку. Скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба па 1-му разраду (1895).
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У чэрвені — кастрычніку 1914 года — штаб-афіцэр для даручэнняў штаба 6-й арміі. З снежня 1914 года — камандзір 335-га пяхотнага Анапскага палка. З 5 чэрвеня 1915 года — генерал-маёр, камандзір брыгады 64-й пяхотнай дывізіі. З канца 1915 года — начальнік штаба 18-й пяхотнай дывізіі. З вясны 1916 — у распараджэнні начальніка Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба. З лета 1917 года — у распараджэнні камандуючага войскамі Паўднёва-Заходняга фронту.
За Першую сусветную вайну Аляксандр Парахаўшчыкоў быў узнагароджаны ўсімі ордэнамі да Святога Уладзіміра III ступені з мячамі і павязкай, Георгіеўскай зброяй (12.11.1915, за бой 15-19.03.1915).
З 12 сакавіка 1918 года — Бердычаўскі павятовы камендант.
З чэрвеня 1920 года Аляксандр Парахаўшчыкоў начальнік штаба 6-й запасной брыгады Арміі УНР. З 22 ліпеня 1920 года быў памочнікам начальніка штаба 2-й Валынскай дывізіі Арміі УНР. 3 жніўня 1920 года Аляксандр Парахаўшчыкоў начальнік ваенна-гістарычнага аддзела штаба Арміі УНР.
З 1922 года Аляксандр Парахаўшчыкоў жыў у эміграцыі ў Яблонах пад Варшавай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.