рускі мастак і архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Паўлавіч Брулоў (29 лістапада 1798, Санкт-Пецярбург — 9 (21) студзеня 1877, Санкт-Пецярбург) — рускі мастак і архітэктар. Прафесар архітэктуры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Старэйшы брат Карла Брулова.
Аляксандр Паўлавіч Брулоў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1798 |
Месца нараджэння | Санкт-Пецярбург |
Дата смерці | 9 (21) студзеня 1877 (78 гадоў) |
Месца смерці | Санкт-Пецярбург |
Грамадзянства | |
Бацька | Paul Bruleau[d] |
Дзеці | Pavel Brullov[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург[1], Германія[1], Францыя[1], Парыж[1] і Італія[1] |
Уплыў на | Ippolit Monighetti[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Паўлавіч Брулоў нарадзіўся ў сям'і «акадэміка арнаментальнай скульптуры» Паўла Іванавіча Бруло[2].
Разам з малодшым братам Карлам у 1809 годзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў за казённы кошт, а ў 1822 годзе за кошт Таварыства заахвочвання мастацтваў яны былі адпраўленыя на 6 гадоў за мяжу.
Зіму браты правялі ў Мюнхене, а ў маі 1823 года прыбылі ў Рым. З асаблівай любоўю А. П. Брулоў вывучаў разваліны старажытных гарадоў, для чаго у 1824 годзе разам з Аляксандрам Львовым наведаў Сіцылію, а ўвосень таго ж года Пампеі, дзе склаў праект рэстаўрацыі тэрм.
Да 1826 ім былі ўжо выкананы пампейскія тэрмы, у гравюрах Сандса выдадзеныя затым у Парыжы, а тэкст да іх быў надрукаваны на французскай мове толькі ў 1829 годзе. Наступны за тым год Брулоў правёў у Парыжы, дзе слухаў курс механікі ў Сарбоне і наведваў лекцыі Бюона па гісторыі архітэктуры. Адсюль Брулоў ездзіў у Шартр і іншыя гарады, а таксама ў Англію. У 1829 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.
«Пампейскія тэрмы» даставілі Брулову званне архітэктара Яго Вялікасці, члена-карэспандэнта Французскага інстытута, члена Каралеўскага інстытута архітэктараў у Англіі і званне члена акадэмій мастацтваў ў Мілане і Пецярбургу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.