From Wikipedia, the free encyclopedia
Альберта Эварыста Хінастэра (ісп.: Alberto Evaristo Ginastera; 11 красавіка 1916, Буэнас-Айрэс — 25 чэрвеня 1983, Жэнева) — аргенцінскі кампазітар, педагог. Член Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і музыкі (1957), Бразільскай акадэміі музыкі (1958), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры (1968).
Альберта Хінастэра | |
---|---|
Род дзейнасці | кампазітар, музыказнавец, кінакампазітар, лібрэтыст |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1983[4][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
грант Гугенхайма (1942, 1946, 1969) |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Нацыянальную кансерваторыю ў Буэнас-Айрэсе ў 1938 годзе. У 1948—1958 гадах дырэктар заснаванай ім кансерваторыі ў горадзе Ла-Плата, з 1965 года адзін з арганізатараў і дырэктар Лацінаамерыканскага цэнтра музычных даследаванняў «Тарквата ды Тэлья». Творчасці ўласцівы сувязь з народнай аргенцінскай музыкай, сінтэз лацінаамерыканскай спецыфікі, сучаснай кампазіцыйнай тэхнікі і нацыянальных элементаў.
Сярод твораў: оперы «Дон Радрыга» (пастаноўка 1964), «Беатрыс Чэнчы» (пастаноўка 1971); балеты, у тым ліку «Панамбі»(пастаноўка 1952); кантаты; канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі і арфы з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі; фартэпіянныя п’есы; рамансы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.