Альбасетэ

горад у Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Альбасетэmap

Альбасетэ (ісп.: Albacete) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча, у 127 кіламетрах ад Мадрыда. Насельніцтва горада — 172 472 чалавек (ацэнка 2012), з’яўляючыся, такім чынам, самым населеным горадам у аўтаномнай супольнасці, хоць яе сталіцай з’яўляецца Таледа.

Хуткія факты Краіна, Аўтаномная супольнасць ...
Закрыць

Гісторыя

Паходжанне горада з'яўляецца нявызначаным, хоць першыя некалькі пацверджанняў яго існавання, знойдзены падчас маўрытанскага панавання ў гэтым рэгіёне. Самая першая згадка аб горадзе адносіцца да 1269 года, калі Альбасетэ быў толькі невялікай вёскай. У 1241 годзе горад быў захоплены хрысціянскім войскам і знаходзіўся пад валадарствам Аларкона.

Каля першай чвэрці XIV стагоддзя вёска стала развівацца і яе насельніцтва павялічвацца. У 1375 годзе Альбасетэ стаў мястэчкам, а праз стагоддзе, у 1476 годзе, каталіцкія манархі дазволілі Альбасетэ раз на тыдзень ладзіць кірмаш.

Падчас паўстання камунерас (15201522), пасля першапачатковага пратэсту, Альбасетэ падтрымаў новага імператара Карла V, а ў 1526 годзе горад быў дараваны як феадальнае ўладанне яго жонцы, імператарцы Ізабеле Партугальскай. На працягу гэтага перыяду ў горадзе пачалося будаўніцтва царквы Сан-Хуан Баўтыста, якая пазней стала саборам.

Эканоміка

Авіяцыйная прамысловасць з'яўляецца адным з асноўных сектараў эканомікі, гэта значыць горад з’яўляецца домам для кампаній Albacete Air і лагістычнага парку, дзе размяшчаюцца іншыя буйныя кампаніі, у горадзе таксама знаходзіцца цэнтр падрыхтоўкі лётчыкаў НАТА[1].

Спорт

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. "Base Aérea - Aeropuerto" Архівавана 15 студзеня 2012.. Parque Aeronáutico y Logístico de Albacete

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.