From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеуцкія астравы — архіпелаг на поўначы Ціхага акіяна (ЗША, штат Аляска).
Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўжыня 1 740 км) паміж паўастравамі Аляска і Камчатка. Плошча 37,8 тыс. км². Утвараюць 4 групы астравоў: Лісіныя, Андрэянаўскія, Пацучыныя, Блізкія.
Большасць астравоў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2 860 м) на востраве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца (лютага) −1,4 °C, самага цёплага (жніўня) 11,9 °C. Ападкаў 1 500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісы, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш.
Адкрыты ў XVIII стагоддзі рускай экспедыцыяй В. Берынга і А. Чырыкава. Да 1867 года належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША.
Насельніцтва — амерыканцы, алеуты, крэолы. Галоўны населены пункт — Адак (на аднайменным востраве).
Вядзецца рыбалоўства, пушны промысел, зверагадоўля (блакітны пясец).
Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на востраве Уналашка).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.