![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Alain_Aspect_%252826341660894%2529_%2528cropped%2529.jpg/640px-Alain_Aspect_%252826341660894%2529_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Ален Аспэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ален Аспэ (фр.: Alain Aspect; нар. 15 чэрвеня 1947, Ажэн, Францыя) — французскі фізік, спецыяліст па квантавай оптыцы, тэорыі схаваных параметраў і квантавай заблытанасці. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2022).
Ален Аспэ | |
---|---|
фр.: Alain Aspect | |
![]() | |
Род дзейнасці | квантавы фізік, даследчык |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1947(1947-06-15)[1] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі |
залаты медаль CNRS[d] (2005) медаль Фрэдэрыка Айвса[d] (2013) прэмія Вольфа па фізіцы (2010) прэмія Бальцана[d] (2013) ![]() |
Сайт |
lcf.institutoptique.fr/A… lcf.institutoptique.fr/g… |
![]() |
У пачатку 1980-х працаваў над доктарскай дысертацыяй па няроўнасцях Бела. У гэты час атрымаў вядомасць яго эксперымент, звязаны з парадоксам Эйнштэйна — Падольскага — Розена. У далейшым пераключыўся на вывучэнне лазернага астуджэння. Цяпер ён заняты працамі па кандэнсаце Базэ — Эйнштэйна.
Прафесар парыжскай Політэхнічнай школы. Акадэмік Французскай акадэміі навук (2001). Член Французскай акадэміі тэхналогій. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2008). Член-карэспандэнт Аўстрыйскай акадэміі навук (2009). Член Еўрапейскай акадэміі (2009). Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2015).