![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/%25D0%2590%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25B9_%25D0%25B2_%25D0%2590%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25B9%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BC_%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B9%25D0%25BE%25D0%25BD%25D0%25B5.jpg/640px-%25D0%2590%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25B9_%25D0%25B2_%25D0%2590%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25B9%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BC_%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25B9%25D0%25BE%25D0%25BD%25D0%25B5.jpg&w=640&q=50)
Алей (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Алей.
Але́й (руск.: Але́й)[1] — рака ў азіяцкай частцы Расіі, у Алтайскім краі, левы прыток ракі Об.
Хуткія факты Алей, Характарыстыка ...
Алей | |
---|---|
руск. Алей | |
![]() У Алейскім раёне, у наваколлі сяла Урупіна | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 858 км |
Басейн | 21 100 км² |
Расход вады | 33,8 м³/с (каля горада Алейск) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 50°51′39″ пн. ш. 82°41′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Каардынаты | 52°51′15″ пн. ш. 83°37′00″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об |
Краіна | |
Рэгіён | Алтайскі край |
Код у ДВР | 13010200112115200000028 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 858 км. Плошча вадазбору 21 100 км². Сярэдні расход вады 33,8[2] м³/с. Аб’ём сцёку 1,067[2] км³/год. Рака працякае ў межах Руднага Алтая і па Прыобскаму плато[1]. У вярхоўі — паўгорная рака. У сярэднім і ніжнім цячэнні рэчышча меандруе.
Каля ракі гарады Алейск, Рубцоўск. У вярхоўі Алея ў 1979 годзе створана Гілёўскае вадасховішча[2]. Ніжэй па цячэнню знаходзіцца падпорная плаціна Алейскай арашальнай сістэмы, пабудаваная ў 1939 годзе[2]. Каля горада Рубцоўск — Склюіхінскае вадасховішча[2].
У рацэ водзяцца шчупак, акунь, лешч, язь, карась сярэбраны, сібірская плотка, гальян азёрны[3].