адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Акцябр. Размешчаны ў цэнтры раёна.
Акцябрскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Акцябр |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Кіраўнік | Уладзімір Іосіфавіч Ільінчык[d] |
старшыня | Ільінчык Уладзімір Іосіфавіч |
Насельніцтва (2019) | 1 466 |
Плошча | 213,33 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223134 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Хатаевіцкі сельсавет у складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Хатаевічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1929 годзе вёска Хатаевічы перайменавана ў Акцябр, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэчанскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Гаравец, Глыбачаны, Дунаі, Замошша, Зарэчча, Канюхі, Кацялі, Ляда, Палосы, Пасадзец, Пушча, Рэпішча, Селішча, Скарады і Франуліна)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 952 чалавекі[2], з іх 93,2 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,7 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1466 чалавек[4].
Сельгаспрадпрыемствы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.