Акупунктура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акупунктура (таксама ігларэфлексатэрапія, рэфлексатэрапія, іголкатэрапія, іглаўколванне; ад лац. acus — іголка і лац. punctura (pungo, pungere) — калоць, джаліць) — форма альтэрнатыўнай медыцыны і істотны кампанент у традыцыйнай кітайскай медыцыне (ТКМ), у якім тонкія іголкі ўводзяцца ў скуру. Акупунктурныя кропкі знаходзяцца на мерыдыянах, па якіх цыркулюе жыццёвая энергія. Метад выкарыстоўваецца для зняцця болю, актывізыцыі гумаральнай і імуннай сістэм.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/Acupuncture_chart_300px.jpg/175px-Acupuncture_chart_300px.jpg)
Сустракаецца таксама больш шырокі кітайскі тэрмін — тэрапія чжэнь-цзю (кіт.: 針灸 — укалванне і прыпяканне). Тэрмін «чжэнь-цзю тэрапія» прыйшоў у СССР у перыяд «вялікага сяброўства з Кітаем». Цеплавое ўздзеянне на кропкі акупунктуры («цзю», прыпяканні палыном, англ.: moxibustion) праводзіцца з дапамогай глыбокага прагравання («прыпяканні»), з выкарыстаннем міні- «цыгарэт», звычайна з высушанага і прачасанага палыну. Адным з відаў акупунктуры з’яўляецца ігларэфлексатэрапія (англ.: dry needling), шырока знаёмая ў краінах былога СССР. Другі шырока ўжываемы від — кубкі.
Мяркуецца, што іглаўколванне ўзнікла прыблізна ў 100 г. да н.э. у Кітаі, у той час, калі была апублікавана класіка ўнутранай медыцыны «Жоўты Імператар» (Хуангдзі Некінг). Некаторыя эксперты мяркуюць, што акупунктура практыкавалася і дагэтуль. У 20-м стагоддзі, калі іголкатэрапія распаўсюдзілася ў ЗША і заходніх краінах, ад духоўных элементаў іглаўколвання, якія супярэчылі заходнім канцэптам, адмаўляліся на карысць простага націску іголак у акупунктурныя кропкі. У цяперашні час акупунктура, як частка традыцыйнай кітайскай медыцыны, захоўвае сваё распаўсюджванне ў Кітаі. У заходніх краінах і ЗША акупунктура атрымала прыкметнае распаўсюджанне ў XX—XXI стагоддзях ў якасці альтэрнатыўнай медыцыны.
Паняцці і мадэлі, якія ляжаць у тэарэтычнай падставе акупунктуры — вучэнні аб інь і ян, пра пяць элементаў, аб жыццёвай энергіі чы і яе руху па мерыдыянах.
Згодна з мемарандумам СААЗ аб стратэгіі развіцця альтэрнатыўнай медыцыны, акупунктура, як і іншыя метады нетрадыцыйнай медыцыны, павінна адпавядаць крытэрам доказнай медыцыны [1][2].
У 2010 годзе ЮНЕСКА уключыла акупунктуру і прыпяканні палыном у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва [3].