Аксід магнію
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магнію аксід, паленая магнезія — злучэнне магнію з кіслародам; асноўны аксід, MgO. У прыродзе рэдкі мінерал перыклаз.
Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...
Аксід магнію | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | MgO |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 1309-48-4 |
PubChem | 14792 |
Рэг. нумар EINECS | 215-171-9 |
SMILES | |
RTECS | OM3850000 |
ChemSpider | 14108 |
Закрыць
Бясколернае крышталічнае рэчыва, тэмпература плаўлення 2827 °C, шчыльнасць 3580 кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Дробнакрышталічны магнію аксід паглынае вуглякіслы газ і вадзяную пару, лёгка ўзаемадзейнічае з кіслотамі. Атрымліваюць абпальваннем магнезіту і даламіту. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў, магнезіяльнага цэменту, пры вулканізацыі гумы, для ачысткі нафтапрадуктаў, у медыцыне (сродак для зніжэння кіслотнасці страўнікавага соку, лёгкае слабіцельнае).