From Wikipedia, the free encyclopedia
Акрамега́лія (ад грэч. ἄκρος — канечнасць і грэч. μέγας — вялікі) — хвароба, якая характарызуецца празмерным ростам рук, ступняў і асабліва касцей твару, што прыводзіць да развіцця масіўнай ніжняй сківіцы і цяжкіх надброўяў.
Акрамегалія | |
---|---|
МКХ-10 | E22.0 |
МКХ-9 | 253.0 |
OMIM | 102200 |
DiseasesDB | 114 |
MedlinePlus | 000321 |
eMedicine | med/27 derm/593 |
MeSH | D000172 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выклікаецца залішняй сакрэцыяй гармону росту (самататрапіну) пры ацыдафільнай пухліне гіпофіза. Лішкі самататрапіну выклікаюць таксама гіпафізарны дыябет, абумоўлены тармажэннем сакрэцыі інсуліну. Акрамегалія назіраецца ў маладым узросце, развіваецца паступова, доўгія гады. Суправаджаецца болем галавы, палавой слабасцю, спыненнем менструацый, парушэннем зроку .
Лячэнне: рэнтгенаўскае апрамяненне, хірургічнае выдаленне пухліны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.