Адэон (тэатр)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэатр «Адэон» (фр.: Théâtre de l’Odéon, поўная сучасная назва — Odéon-Théâtre de l'Europe) — адзін з шасці французскіх нацыянальных тэатраў.
Odéon-Théâtre de l'Europe | |
---|---|
| |
Заснаваны | 9 красавіка 1782 года |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | 2, rue Corneille, VI акруга, Парыж, Францыя |
Адрас | 2 rue Corneille |
Архітэктар | Шарль дэ Ваі[d][2] і Мары-Жазеф Пейр[d][2] |
Умяшчальнасць | 800 |
Дырэктар | Люк Бонды |
Сайт | www.theatre-odeon.eu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэатр месціцца ў будынку №2 па Rue Corneille (вуліца Карнеля) і знаходзіцца ў шостай акрузе Парыжа, на левым беразе Сены, побач з Люксембургскім садам. Бліжэйшая да тэатра станцыя метро — Odéon (Адэон).
Назва «Адэон» паходзіць ад старажытнагрэчаскага слова «odeum» і абазначае "месца для музычных паказаў і спаборніцтваў".
Будынак тэатра быў пабудаваны ў перыяд паміж 1779 і 1782 гадамі ў парку пры былым асабняку Кандэ ў стылі класіцызму па праекту Шарля дэ Ваі і Мары-Жазэфа Пейра ў якасці часовага памяшкання для тэатра Камеды Франсэз. Тэатр «Адэон» быў адкрыты каралевай Марыяй Антуанетай 9 красавіка 1782 года. У 1784 годзе тут адбылася прэм'ера п'есы П'ера Бамаршэ «Вар'яцкі дзень, або Вяселле Фігаро».
Падчас Вялікай Французскай рэвалюцыі тэатр спачатку зачынілі, а пасля зноў адкрылі ў якасці палітычнай трыбуны.
У 1808 годзе пасля рэканструкцыі, праведзенай Жанам-Франсуа Шальгрэнам (архітэктарам Трыумфальнай аркі), тэатр афіцыйна змяніў назву на «Тэатр Імператрыцы» (Théâtre de l'Impératrice), але жыхары горада па-ранейшаму працягвалі называць яго Адэонам. Будынак быў зруйнаваны падчас пажару ў 1818 годзе.
Трэці будынак, які спраектаваў П'ер Тама Барагэ і які захаваўся да нашых дзён, быў адкрыты ў верасні 1819 года.
У 1960-я падчас кіраўніцтва Жана Баро менавіта ў Адэоне ўпершыню ў Парыжы былі пастаўлены п'есы Сэмюэла Бэкета, Эжэна Іанэска, Жана Жэнэ. У той час Адэон меў афіцыйную назву «Тэатр Францыі».
У 1990 годзе Адэон атрымаў назву «тэатр Еўропы». З'яўляецца чальцом Саюза тэатраў Еўропы. Акрамя свайга прамога прызначэння, тэатр таксама выконвае ролю музея тэатральнага мастацтва.
Да 2011 года пасаду дырэктара тэатра паспяхова занімаў Аліўе Пі, але, згодна з пастановай ураду, ён быў звольнены. Цяперашні дырэктар тэатра — Люк Бонды (з сакавіка 2012 года).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.