Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Кітая (англ.: China Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. З’явіўся ў календары мэйн-тура ў 1997 годзе як нярэйтынгавае спаборніцтва «China International», якое праводзілася ў Пекіне. Праз два гады турнір прайшоў яшчэ раз у Шанхаі, але ўжо атрымаў статус рэйтынгавага. З наступнага сезона спаборніцтва было перайменавана ў адкрыты чэмпіянат Кітая (англ.: China Open). З 2005 года турнір штогод праходзіць у Пекіне, з 2006 да 2017 года праходзіў у спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, а ў 2018 годзе быў перанесены ў Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса. Прызавы фонд адкрытага чэмпіянату Кітая 2018 года склаў £1 000 000, што стала першым выпадкам у гісторыі снукера, калі прызавы фонд рэйтынгавага турніру дасягнуў мільёна (не ўлічваючы чэмпіянат свету).
Адкрыты чэмпіянат Кітая | |
![]() | |
Год заснавання: | 1997 |
---|---|
Арэна: | Shanghai JC Mandarin Hotel (CI1999) Mission Hills Resort (2000) Міжнародны спартыўны цэнтр (2002) Чааянскі спартыўны цэнтр (2005) Спартыўная зала Пекінскага універсітэта (АЧК1999, 2006–2017) Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса (2018) |
Горад: | Пекін (1997, АЧК1999, 2005–...) Шанхай (CI1999, 2002) Шэньчжэнь (2000) |
Краіна: | Кітай |
Спонсар: | Catch (1997) Star Dragon Woods Villa Cup (2006) Honghe Industrial (2007–2008) Банк Пекіна (2009, 2011–2013) Sanyuan Foods (2010) BAIC Motor (2015–2016) Fuhua Group (2018) |
Фармат: | Нярэйтынгавы турнір (1997) Рэйтынгавы турнір (1999–...) |
Прызавы фонд: | £1,000,000 (2018) |
Колькасць удзельнікаў: | 74 (2018) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | ![]() (трэці тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 3: ![]() ![]() |
Найвышэйшая серыя: | 147:
|
Апошні турнір | |
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 |
Рэкардсменамі па колькасці тытулаў адкрытага чэмпіяната Кітая з’яўляюцца Марк Уільямс і Марк Сэлбі, якія выйгравалі гэты турнір па тры разы.