From Wikipedia, the free encyclopedia
Адам Брэменскі (ням.: Adam von Bremen; памёр пасля 1081 года) — паўночнагерманскі храніст, канонік і схаластык, ці Magister scholarum.
Адам Брэменскі | |
---|---|
Дата нараджэння | XI стагоддзе[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 12 кастрычніка 1081 і не пазней за 12 кастрычніка 1085 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | багаслоў, гісторык, пісьменнік, географ |
Навуковая сфера | гістарыяграфія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мяркуюць, што ён быў выкліканы архібіскупам Адальбертам з Верхняй Саксоніі ў Брэмен (1067 г.).
Яго сачыненне «Gesta Hammaburgensis ecclesiae pontificum» («Дзеянні біскупаў Гамбургскай царквы», каля 1075 года, у 4 кнігах, на лацінскай мове) — гісторыя Гамбургскага архібіскупства з яго заснавання да смерці архібіскупа Адальберта (1072 г.) — напісана па старажытных рукапісах і ўключае каштоўныя дакументы для гісторыі паўночна і паўночна-славянскіх народаў. Частка звестак набыта ім падчас місіі ў Данію з вуснаў дацкага караля Свена II Эстрыдсена. Сачыненне, прысвечанае архібіскупу Лімару (1072—1101 гг.), важнае, як адзіная падрабязная крыніца гісторыі паўночных народаў таго часу, адрозніваецца дакладнасцю сваіх звестак і ясным выкладам з удалым перайманнем стыля старажытных пісьменнікаў, галоўным чынам Салюстыя. Трэцяя кніга — гісторыя архібіскупа Адальберта, 4-е сачыненне, «Descriptio insularum aquilonis», напоўнена важнымі геаграфічнымі і этнаграфічнымі апісаннямі скандынаўскіх і балтыйскіх земляў. З усіх шматлікіх выданняў найбольш часта ўжываецца Лапенберга, «Monumenta Germaniae historica» (Scriptores, 7 т., 2-е выд., Ганов., 1876 г.). Гэтым выданнем скарыстаўся Лаўрэнт для перакладу на нямецкую мову (Берл., 1850 г.).
Чацвёртая кніга, Descriptio insularum Aquilonis, завершаная прыкладна да 1075 года, прысвечана геаграфіі, народам і звычаям Скандынавіі, роўна як і апошнім весткам пра поспехі там хрысціянскіх місіянераў. Адам падтрымліваў зварот паўночнікаў. Скандынавія зусім нядаўна была адкрыта місіянерамі, і таму, паколькі чацвёртая кніга была, магчыма, створана, каб натхняць і накіроўваць будучых місіянераў, яе дэталёвыя апісанні робяць яе адной з найважнейшых крыніц пра дахрысціянскую Скандынавію. Гэта таксама першае ў Еўропе сачыненне (глава 38), у якім згадваецца востраў Вінланд, зямля, якая шматлікімі стагоддзямі пазней будзе вызначана як, верагодна, Ньюфаўндленд, Канада.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.