From Wikipedia, the free encyclopedia
Адам Браніслававіч Ляшчынскі (24 снежня 1920, в. Якубавічы, Мінская губерня, БССР; цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 8 верасня 2006, Гродна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір батарэі самаходных установак СУ-122 1450-га самаходна-артылерыйскага палка (10-ы Дняпроўскі танкавы корпус , 40-я армія , Варонежскі, затым 1-й Украінскі фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944). З 1948 года ў запасе ў званні маёра.
Нарадзіўся 24 снежня 1920 года ў вёсцы Якубавічы цяпер Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР (цяпер Рэспубліка Беларусь) у сям’і селяніна. Беларус. Скончыў 7 класаў школы, затым курсы трактарыстаў. Працаваў трактарыстам у Капыльскай МТС. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Праходзіў службу ў танкавых войсках.
У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў з ліпеня 1941 года. У складзе Заходняга фронту прымаў удзел у абарончых баях на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларусі, ў Смаленскай бітве і бітве пад Масквой. У 1942 годзе скончыў паскораны курс Чкалаўскага танкавага вучылішча (цяпер — горад Арэнбург), у 1943 годзе — 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча. Па заканчэнні вучобы прызначаны камандзірам батарэі самаходных установак СУ-122 1450-га самаходна-артылерыйскага палка ў званні лейтэнанта. Ваяваў у складзе Варонежскага і 1-га Украінскага франтоў. Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны і бітве за Дняпро. Экіпаж самаходнай ўстаноўкі Ляшчынскага знішчыў 3 варожыя танкі.
23 кастрычніка 1943 года ўдзельнічаў у прарыве абароны ворага на Букрынскім плацдарме на правым беразе ракі Дняпро. Прарваўшыся ў першую лінію траншэй ворага ў раёне вёскі Ходараў (цяпер Міронаўскі раён Кіеўскай вобласці, Украіна), пачаў знішчаць гітлераўцаў агнём і гусеніцамі. Пасля таго як самаходная гармата СУ-122 было падбіта, Ляшчынскі, нягледзячы на раненне, працягваў бой гранатамі і аўтаматным агнём. Батарэя Ляшчынскага ў той дзень знішчыла 2 танкі, 2 гарматы, 4 кулямёты і да роты пяхоты, разбурыла 6 дзотаў .
10 студзеня 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР сваім указам за адвагу і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе, прысвоіў лейтэнанту Ляшчынскаму Адаму Браніслававічу званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3236)[1].
У 1946 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі. Праслужыўшы ў Савецкай арміі яшчэ 2 гады, у 1948 годзе маёр Ляшчынскі сыйшоў у запас.
У 1957 годзе скончыў Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут. Пасля гэтага працаваў у сістэме прадпрыемстваў «Сельгастэхніка», займаючы кіруючыя пасады ў Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Гродзенскім раёнах. Затым займаў пасады старэйшага інжынера па тэхніцы бяспекі і дырэктара турбазы «Нёман». У 1980 годзе выйшаў на пенсію. Жыў у горадзе Гродна. Памёр 8 верасня 2006 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.