французскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Агюст Перэ (фр.: Auguste Perret; 12 лютага 1874, Іксель, Бельгія — 25 лютага 1954, Парыж, Францыя) — французскі архітэктар, піянер і лідар будаўніцтва з жалезабетону, прадпрымальнік і педагог. Адбудаваны пад кіраўніцтвам Перэ цэнтр Гаўра, амаль цалкам разбураны падчас Другой сусветнай вайны, у 2005 годзе абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[10].
Агюст Перэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1874[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1954[1][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Claude Perret[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Julien Guadet[d] |
Уплыў на | Paul Vimond[d], Ле Карбюзье, Jean Renaudie[d], René Iché[d], Adrien Brelet[d][6], André Le Donné[d][6], Патроклас Каранцінас, Elsa Sundling[d][7] і Антуан Жорж Табет[8][9] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і каменячоса, уладальніка паспяховага бізнесу ў Парыжы. Вывучаў архітэктуру ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, выдатна вучыўся, але пакінуў яе, не атрымаўшы дыплома, і стаў працаваць у сямейным бізнесе. У 1904 годзе пабудаваў жылы дом па адрасе 25bis, rue Benjamin Franklin у Парыжы, напэўна, першы жылы дом з жалезабетону. У 1905 годзе сумесна з братамі Гюставам (таксама архітэктарам, сааўтарам большасці праектаў Агюста) і Клодам заснаваў фірму, якая спецыялізавалася на будаўніцтве з жалезабетону. У гэтай фірме ў 1909 годзе некалькі месяцаў працаваў і вывучаў асновы тэхнічнага чарчэння Ле Карбюзье.
У 1913 годзе па праекце Перэ ўзведзены будынак Тэатра Елісейскіх палёў — выдатны ўзор пачаткаў стылю ар-дэко, які прынёс архітэктару вядомасць. Перэ будуе прамысловыя і жылыя будынкі, дамы-студыі для мастакоў і скульптараў, цэрквы. Царква Маці Божай у Ле-Рэнсі (1922—1923) была першым храмам Францыі, цалкам пабудаваным з жалезабетону. У 1931 годзе ўдзельнічаў у конкурсе на праект Палаца Саветаў у СССР[11].
З 1923 года кіраваў спецыялізаванай на бетоне майстэрняй пры Школе прыгожых мастацтваў. З 1928 года выкладаў у спецыяльнай школе архітэктуры. З 1943 года кіраваў Асацыяцыяй архітэктараў і выкладаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў. Пасля Другой сусветнай вайны атрымаў заказ на аднаўленне цэнтральнай часткі разбуранага Гаўра. Памёр у 1954 годзе, праз два гады пасля смерці брата Гюстава. Будаўніцтва ў Гаўры па праектах Перэ працягвалася да 1964 года.
Пасля смерці Агюста Перэ лічылі найзначнейшым архітэктарам Францыі, параўноўвалі з Ле Карбюзье, а потым надоўга забылі. Толькі ў 1985 годзе пасля публікацыі кнігі Джозэфа Абрама (Joseph Abram) творчасць майстра зноў адкрыта для грамадства. У 1990-я гады спадчына братоў Перэ грунтоўна вывучана, У пачатку 2000-х гадоў выйшла некалькі манаграфій, прысвечаных Перэ, а ў 2002—2004 гадах арганізавана перасоўная выстава «Перэ, паэтыка бетону». Урэшце, ЮНЕСКА ацаніла рэканструкцыю Гаўра як выдатны прыклад архітэктуры і гарадскога планавання ў пасляваенным будаўніцтве і 15 ліпеня 2005 года ўнесла Гаўр у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.