Агарэвіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Агарэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Агарэвічы.
Агарэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ганцавіцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Агарэвічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 233 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучаны тэрыторыі скасаваных Круговіцкага і Кукаўскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Агарэвіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3061 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,4 % — палякі, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2233 чалавекі[5].