From Wikipedia, the free encyclopedia
Аванес Тадэвосавіч Туманян (арм.: Հովհաննես Թադևոսի Թումանյան; 7 [19] лютага 1869, сяло Дсех, Арменія — 23 сакавіка 1923, Масква, РСФСР) — армянскі паэт і пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нацыянальны паэт Арменіі.
Аванес Тадэвосавіч Туманян | |
---|---|
арм.: Հովհաննես Թադևոսի Թումանյան | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 (19) лютага 1869[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 1923[4][5][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Olga Tumanyan[d] |
Дзеці | Nvard Tʻumanyan[d], Tamar Tumanyan[d], Moushegh Toumanyan[d], Ashkhen Tumanyan[d], Artavazd Tumanyan[d], Hamlik Tumanyan[d], Areg Tumanyan[d], Anush Tumanyan[d], Arpenik Tumanyan[d] і Seda Tumanyan[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік, грамадскі дзеяч, пісьменнік |
Гады творчасці | 1880 — 1923 |
Жанр | верш[d], narrative poetry[d], казка і балада |
Мова твораў | армянская мова і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аванес Туманян нарадзіўся ў сям’і святара. Згодна радавому паданню, род Туманянаў паходзіць ад галіны армянскага княскага (нахарарскага) роду Маміканянаў, які кіраваў у сярэднія вякі ў сяле Дсех (Лары).
У 1878—1883 годах атрымаў пачатковую адукацыю ў школе Джэлалаглы, а потым перавёўся ў школу Нерсісян у Тыфлісе (Тбілісі), аднак па прычыне матэрыяльных цяжкасцей быў змушаны ў 1887 годзе пакінуць яе і паступіць на працу ў Тыфліскі армянскі народны суд, а пазней — у Армянскі выдавецкі саюз.
Пісаць пачаў з сярэдзіны 1880-х гадоў, супрацоўнічаў у армянскіх газетах і часопісах.
Атрымаў шырокую слыннасць пасля выхаду складанкі «Вершы» (на арм., 2 т., 1890—1892). У многіх сваіх творах Туманян звяртаецца да нялёгкага лёсу армянскага сялянства, да розных бакоў традыцыйнага парадку яго жыцця, пра гэта расказваюць яго паэмы: «Маро» (1887 г., апублікавана ў 1892 г.), «Сако з Лары» (1889 г., апублікавана ў 1890 г.), паэма «Ануш» (1890 г., апублікавана ў 1892 г., А. Тыгранянам да яе напісана опера).
У 1899 годзе ў Тыфлісе стварыў літаратурны кружок «Вернатун», членам якога былі бачныя армянскія паэты, пісьменнікі, мастакі і кампазітары.
Быў вядомы таксама як грамадскі дзеяч, двойчы быў арыштаваны царскім урадам. У 1912—1921 гадах быў старшынём Каўказскага саюза армянскіх пісьменнікаў, у гады генацыду армян дапамагаў уцекачам з Заходняй Арменіі (завошта быў узнагароджаны народным званнем «Паэт усіх армян»), выступаў за перамір’е ў армяна-грузінскай вайне 1918 года. Пасля саветызацыі Арменіі ўзначальваў Камітэт дапамогі Арменіі.
Быў у сяброўскіх адносінах са многімі армянскімі, грузінскімі, рускімі паэтамі і пісьменнікамі свайго часу, перакладаў з некалькіх моў (Байран, Гётэ, Пушкін).
Памёр у маскоўскай гарадской лякарні ад раку. Пахаваны ў Тбілісі ў Пантэоне Хаджыванка[7].
У 1888 годзе жаніўся з Вольнай Мачкальян (сканала на 100-м годзе жыцця ў Ерэване). Меў моцную і вялікую сям’ю, 10 дзяцей — 4 сыны і 6 дачок, некаторыя з якіх пасля сталі вядомымі грамадскімі дзеячамі.
Адзін з сыноў Туманяна — Артавазд (1894—1918) загінуў у 1918 годзе падчас наступу турэцкіх войскаў на Каўказскім фронце.
Трое іншых сыноў — Мушэг (1889—1938), Алік (1896—1937) і Арэг (1900—1938) былі рэпрэсаваны і расстраляныя ў эпоху сталінізму.
Вядомымі туманянаведамі былі Седа і Ануш Туманян. Дачка Туманяна Тамара была архітэктарам, заслужаным дзеячам культуры Армянскай ССР.
На беларускую мову творы пераклалі Мікола Аўрамчык, Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Сцяпан Гаўрусёў, Алесь Звонак, Міхась Калачынскі, Еўдакія Лось, Янка Сіпакоў[8][9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.