Нараджэнне Хрыстова (абраз з Латыгава)
Латыгава / From Wikipedia, the free encyclopedia
Абраз Нараджэнне Хрыстова — абраз з царквы вёскі Латыгава, напісаны ў 1746 годзе Латыгаўскім майстрам. Адлюстроўвае развіццё беларускай школы жывапісу ў XVIII ст. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].
| ||
Латыгаўскі майстар | ||
Абраз Нараджэнне Хрыстова. 1746 | ||
Матэрыял | дошка, яечная тэмпера | |
---|---|---|
Памеры | 82 × 64×2-3 см | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск | ||
(інв. ДБЖ-61) |
У XVIII ст. абраз становіцца ўвасабленнем эстэтычных уяўленняў грамадства, таму ў гэты час ён пераўтварыўся ў сродак і форму барацьбы за незалежнасць, захаванне нацыянальнай культуры. Іканапіс гэтага часу выявіў арыентацыю на народныя густы, зварот да традыцый папярэдніх эпох, своеасаблівую фалькларызацыю. Парушэнню кананічнасці абразоў садзейнічалі пошукі рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, увядзенне ў абраз бытавых дэталяў, з'яў паўсядзённага жыцця. Гэта прывяло да своеасаблівай прымітывізацыі вобразаў, характэрнай і для абраза Нараджэнне Хрыстова з Латыгава, напісанага ў гэты час[2].
Верагодна, што для напісання абраза Латыгаўскі майстар карыстаўся ў якасці пратографу гравюру «Нараджэнне Хрыстова» з куцеінскага «Трэфалагіёна» (1647), размясціўшы кампазіцыю люстэркава. У абразе выкарыстаны этнаграфічныя элементы, так, напрыклад, структура страхі хаты аналагічная саламяным страхам сялянскіх хат і гаспадарчых пабудоў[3]. Верагодна, мастак маляваў тое, што бачыў у сваёй мясцовасці. Цікава, што ў гэтым выпадку ажыццяўлялася не проста перайманне кампазіцыі з гравюры (што было вельмі распаўсюджана ў той час), але таксама і ўвядзенне «аўтарскіх» дэталяў і элементаў[4].
У 1898 г. абраз быў вывезены з царквы вёскі Латыгава ў Віцебскае сховішча старажытнасцей. Экспанаваўся на 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1926 года і трапіў у яе «Каталёг старажытнага мастацтва» пад рэдакцыяй М. Шчакаціхіна. У 1975 годзе абраз рэстаўравалі расійскія майстры[1].