Абраз Маці Божай Фашчаўскай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абраз Маці Божай Фашчаўскай — абраз Багародзіцы, вядомы з першай паловый XVII ст., які каталікамі з усходу сучаснай Беларусі лічыўся цудадзейным. Ікона знаходзілася ў галоўным алтары касцёла Адведзін Найсвяцейшай Дзевай Марыяй Святой Альжбеты ў вёсцы Фашчаўка сучаснага Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Прыкладна да сярэдзіны XVII ст. Фашчаўка называлася Чарніца, таму абраз быў вядомы як Чарніцкі. Адносіцца да іканаграфічнага тыпу Адзігітрыя. Ёсць звесткі, што абраз шанаваўся таксама праваслаўнымі вернікамі. Арыгінал страчаны, як мяркуецца, у 1937 годзе.
Хуткія факты Абраз Маці Божай Фашчаўскай, Дата з'яўлення: ...
Абраз Маці Божай Фашчаўскай | |
---|---|
Дата з'яўлення: | першая палова XVII ст. |
Іконаграфічны тып: | Адзігітрыя |
Закрыць