![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/Vetements_cardinal_Gamarelli.jpg/640px-Vetements_cardinal_Gamarelli.jpg&w=640&q=50)
Аблачэнне каталіцкага духавенства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аблачэ́нне ры́мска-каталі́цкага духаве́нства — аблачэнне, якое выкарыстоўваецца клірам Рымска-Каталіцкай Царквы падчас набажэнстваў і абрадаў (некаторыя прадметы адзення, аднак, могуць выкарыстоўвацца і ў паўсядзённым жыцці).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/Vetements_cardinal_Gamarelli.jpg/320px-Vetements_cardinal_Gamarelli.jpg)
Варта адзначыць, што многія з гэтых прадметаў аблачэння выкарыстоўваюцца і па-за межамі Рымска-Каталіцкай Царквы (пераважна ў пратэстанцкіх Цэрквах, якія з'явіліся ў выніку расколу ў Каталіцкай Царкве).
Аблачэнне адрозніваецца ў залежнасці ад месца чалавека ў царкоўнай іерархіі, аднак некаторыя прадметы (напрыклад, сутана) з'яўляюцца агульнымі для ўсіх трох святарскіх ступеняў. У той жа момант ёсць прадметы, якія даступныя толькі Папу Рымскаму: Пярсцёнак рыбака, Тыяра і г.д.
Калісьці аблачэнне было надзвычай разнастайным, але пасля II Ватыканскага Сабору ў штодзённым ужыванні найчасцей выкарыстоўваюцца толькі наступныя атрыбуты аблачэння (у алфавітным парадку):