From Wikipedia, the free encyclopedia
І-15 «знішчальнік пятнаццаты», «лёгкі манеўраны» (мянушка «Чата» ісп.: «Кірпаты»)[1] — савецкі аднаматорны знішчальнік-паўтараплан, створаны ў 1933 годзе ў канструктарскай брыгадзе № 2 ЦКБ-39 пад кіраўніцтвам авіяканструктара Мікалая Палікарпава.
І-15 | |
---|---|
Тып | fighter biplane[d], biplane with 1 tractor piston-propeller engine[d] і знішчальнік |
Распрацоўшчык | Q4502926? |
Вытворца | Polikarpov[d], Dux Factory[d] і Moscow Aviation Plant № 39[d] |
Галоўны канструктар | Мікалай Мікалаевіч Палікарпаў |
Першы палёт | кастрычнік 1933 |
Пачатак эксплуатацыі | 1934 |
Канец эксплуатацыі | 1942 |
Эксплуатанты | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Адзінак выраблена | 3 313 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Распрацаваны ў 1933 годзе. Далейшае развіццё І-5 і І-6 у бок паляпшэння аэрадынамікі. На першых серыйных самалётах ставілі рухавік Wright Cyclone SGR-1820 F-3 намінальнай магутнасцю 630 конскіх сіл. Пазней, у 1934—1936 гадах, усталёўвалі М-22 (ліцэнзійны варыянт Bristol Jupiter). У 1935 годзе самалёт быў прыняты на ўзбраенне ВПС РСЧА. З 1937 года ў вялікую серыю пайшоў І-15 з рухавіком М-25. На той момант самалёт не меў роўных па манеўранасці на гарызанталі, быў устойлівы на ўсіх рэжымах палёту, просты ў пілатаванні. Добра паказаў сябе ў час грамадзянскай вайны ў Іспаніі: зафіксаваныя выпадкі шчаснага вяртання знішчальнікаў на свой аэрадром з 80 прабоінамі. І-15 вёў паспяховую барацьбу з усімі тыпамі тагачасных бамбардзіроўшчыкаў (за выключэннем Ю-52) і не меў роўных праціўнікаў сярод знішчальнікаў (да з’яўлення Ме-109). Менавіта на гэтай мадэлі лётчык Я. М. Сцяпанаў здзейсніў першы ў гісторыі начны паветраны таран[2].
21 лістапада 1935 года пасля спецыяльнай падрыхтоўкі (максімальнага палягчэння канструкцыі і ўстаноўкі вышыннага рухавіка Wright Cyclone F-54) лётчык У. К. Какінакі перавысіў абсалютны сусветны рэкорд вышыні палёту (на той час), набраўшы 14 575 метраў.
Далейшым развіццём І-15 сталі І-15 біс і І-153.
Першы серыйны самалёт быў пабудаваны на заводзе № 39 у сярэдзіне лета 1934 года (№ 33901: 3 — ЦКБ-3, 39 — завод № 39, 01 — 1-я машына). У лістападзе таго ж года першы серыйны самалёт з № 5648 выпусціў і завод № 1.
Завод | 1934 год | 1935 год | 1936 год | Разам |
---|---|---|---|---|
Завод № 1 (Масква) | 60 | 273 | 2 | 335 |
Завод № 39 (Масква) | 34 | 15 | - | 49 |
Разам | 94 | 288 | 2 | 384 |
Кошт аднаго выраба станам на 1935 год — 120 тыс. руб.[3]
Гэтак жа вытворчасць І-15 была наладжана ў Рэспубліканскай Іспаніі. Нягледзячы на тое, што тэхнічная дакументацыя і чарцяжы на самалёты паступілі яшчэ ў лютым 1937 года, асновай працы прадпрыемстваў стаў рамонт гэтых машын. Першыя 5 адзінак былі сабраны ў жніўні. Да канца года сабрана больш за 40 знішчальнікаў. Усяго ж у Іспаніі да 1938 года выпусцілі 213 І-15 і яшчэ 24 машыны ў студзені 1939 года. Але далёка не ўсе яны былі канчаткова ўкамплектаваны: так, 96 апаратаў, выпушчаных з лістапада 1938 па студзень 1939 года, не былі стоадсоткава забяспечаны ні рухавікамі, ні абсталяваннем[4].
Канструкцыя змяшаная, дрэва-металічная. Верхняе крыло выканана па схеме «чайка».
Фюзеляж выраблены са сталёвых труб, абцягнутых палатном у хваставой часткі, і закрыты металічнымі панэлямі ў насавой. Спераду на раме ўсталёўваўся рухавік. Кабіна пілота мела дзве адкідныя створкі. Левая створка для зручнасці ўваходу ў самалёт складалася з двух частак, у адкрытым становішчы перагіналася напалову і больш шчыльна прыціскалася да борта. На левым борце меліся дзве падножкі. Хваставое апярэнне суцэльнадзюральнае, абабітае палатном. Шасі з абцякальнікамі. Стойкі шасі абсталёўваліся амартызатарамі, колы мелі тормазы. Звонку і стойкі, і колы зачыняліся кропляпадобнымі абцякальнікамі з дзюраля[5].
Узбраенне — чатыры 7,62 мм кулямёта ПВ-1 з 3000 патронамі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.